ПАКІНЬЦЕ СВОЙ КАМЕНТАР НА САЙЦЕ ТЭАТРА імя ЯКУБА КОЛАСА!
Добры дзень, паважаныя аматары тэатральнага мастацтва!
Як і было абяцана, сайт Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа працягвае развівацца. Цяпер вы можаце не проста знаёміцца з гісторыяй і актуальным жыццём коласаўскага тэатра, але і каментаваць пастаноўкі, працу акцёраў і рэжысёраў, якія вам найбольш даспадобы, выказваць свае прапановы ў супрацоўніцтве з тэатрам.
Форма «Каментары» адкрыта ў раздзелах «Заказ білетаў», «Кантакты», «Рассылка». А таксама - у раздзелах «Навіны», «Пра тэатр» (падраздзелы «Гісторыя тэатра», «Адміністрацыя», «Творчы склад», «Трупа»), «Рэпертуар».
УВАГА!!! Усе каментары праходзяць папярэдні прагляд адміністрацыі сайта. Спам-рассылка, адкрытая і прыхаваная рэклама, размовы, якія не маюць дачынення да тэатра, будуць выдаляцца без папярэджання. У каментарах не дапускаецца ўжыванне абраз і нецэнзурнай лексікі. Адміністрацыя сайта пакідае за сабой права не выходзіць на сувязь з наведвальнікамі.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца непасрэдна на e-mail: teatrkolasa.az@gmail.com (Алесь (Аляксандр) Замкоўскі, памочнік мастацкага кіраўніка).
Комментарии
Хочу знать, что происходит в
Здравствуйте, Александр!
Добавить комментарий