«МАЯ ПАРТЫЯ – МАСТАЦТВА». ПАМЯЦІ ФЁДАРА ШМАКАВА

Амаль сем дзесяткаў год свайго вялікага зямнога жыцця (ён пражыў на свеце 92 гады) Фёдар Іванавіч Шмакаў прысвяціў служэнню роднай коласаўскай сцэне. За гэты час адным з карыфеяў нашага тэатра створана больш за 200 яскравых вобразаў на сцэне і каля 40 у кіно.

Гледачы старшага пакалення, пэўна, памятаюць яго Сяргея з «Іркуцкай гісторыі» Арбузава, Акіма з «Улады цемры» Талстога, Прысыпкіна з «Клапа» Маякоўскага, старшыну Васкова са спектакля «А досвіткі тут ціхія…» Васільева, Каравая з камедыі «Таблетку пад язык» Макаёнка, Леніна з «Шостага ліпеня» Шатрова. Сярэдняе пакаленне прыгадае Мураўёва з «Кастуся Каліноўскага» Караткевіча, Разаева са «Старога дома» Казанцава, Гараднічага з «Рэвізора» Гогаля, Бессяменава з «Мяшчан» Горкага,  Гразнова з камедыі «Праўда-добра, а шчасце лепш» і Маргарытава з «Позняга кахання» Астроўскага, Пэна з «Ружы ў чыстым полі» Драздова. І абавязкова – Несцерку. Аматары кіно ўспомняць яго Размётнава з «Узнятай цаліны», Юсалава з «Бессмяротнай песні», Афанасія Іванавіча з «Міргарада і яго насельнікаў»…

Будучы па паходжанню рускім, выхаванцам санкт-пецярбургскай тэатральнай школы, ён назаўсёды звязаў сваё жыццё з Беларуссю, з Віцебскам. За самаадданае служэнне роднаму гораду, роднаму тэатру, вялікую грамадскую дзейнасць Фёдар Іванавіч Шмакаў быў удастоены высокага тытула «Ганаровы грамадзянін Віцебска».

Коласаўцы падрыхтавалі вечар памяці «Мая партыя – мастацтва», прысвечаны 100-годдзю Фёдара Шмакава. У назву вынесены словы, сказаныя самім юбілярам, – гэта даніна павагі выдатнаму артысту, аднаму з карыфеяў беларускага тэатра, які ўжо стаў часцінкай яго гісторыі. У ім прагучаць успаміны калег па сцэне Фёдара Шмакава, гледачы ўбачаць урыўкі са спектакляў «Шостага ліпеня», «…таму што люблю», «Вішнёвы сад», «Праўда – добра, а шчасце лепш«, «Стары дом», «Рэвізор», «Ружа ў чыстым полі» (як у відэазапісу з удзелам самога карыфея віцебскай сцэны, так і ў жывым фармаце, дзе яго ролі «прымераць» на сябе іншыя акцёры), кінафільмаў, мастацкі нумар ад Віцебскага аматарскага гарадскога тэатра «Ч/Б».

Аўтары сцэнарыя Юрый Іваноўскі і Вячаслаў Грушоў. Ён жа рэжысёр-пастаноўшчык вечара. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.

Вечар адбудзецца 3 сакавіка ў тэатральнай гасцёўні. Пачатак а 19-й гадзіне.

А 4 сакавіка, а 18-й гадзіне, на вялікай сцэне вас чакае сустрэча з персанажамі неўміручай камедыі «Несцерка». Паказ прымеркаваны таксама да 100-годдзя Фёдара Іванавіча Шмакава, які доўгія гады выконваў у ім галоўную ролю.

Запрашаем да нас усіх, хто ведаў, любіў Фёдара Іванавіча,
і жадае яшчэ раз перагартаць старонкі слаўнай гісторыі нашага тэатра.

Квіткі - у касе тэатра.
Даведкі па тэлефонах: 62-63-81 (каса), 62-63-96, 62-63-84 (адміністрытары).

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X