«ЛЮБОЎНЫЯ ІНТРЫГІ» – ГАСТРОЛІ АРТЫСТАЎ ТЭАТРА І КІНО З г.МАСКВА (РАСІЯ)

5 лютага (субота), 18:00 на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – гастролі артыстаў тэатра і кіно з г.Масква (Расія). Для віцебскіх гледачоў – камедыя-жарт на 2-е дзеі «ЛЮБОЎНЫЯ ІНТРЫГІ» па п'есе французскага драматурга Эжэна Лабіша ў перакладзе і сцэнічнай рэдакцыі А.Пляшчэева.
Жанр гастрольнай камедыі таксама можна назваць вадэвілем.
Не нарадзіся прыгожай, а нарадзіся шчаслівай!.. У гэтым пераканалася ўдава Мухіна. Гуляка-архітэктар Лешчыкаў часта наведваецца да яе ў госці. І невыпадкова… У яго раман з яе суседкай, замужніцай, якая жыве паверхам вышэй. Мухіна загарэлася каханнем да архітэктара, а ён… чакае таемнага сігналу зверху, каб кінуцца ў любоўныя абдымкі сваёй пасіі… Так магло б працягвацца бясконца доўга, але ўмяшаўся выпадак. Лешчыкаву сватаюць багатую нявесту… Усё было б добра, калі б не раганосец-муж. І закруцілася любоўная карусель!..
Недарэчныя сітуацыі, легкадумныя персанажы, смешныя дыялогі даставяць гледачу нямала вясёлых хвілін…
Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч культуры Расійскай Федэрацыі Міхал Мамедаў.
У спектаклі заняты: народная артыстка Расіі Людміла Коршунава, заслужаныя артысткі Расійскай Федэрацыі Марына Якаўлева і Наталля Хароніна, ганаровы дзеяч мастацтваў г.Масквы Дзмітрый Жураўлёў, артысты Сяргей Варчук, Павел Канёк, Міхал Старадубаў.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Добавить комментарий