ІНЖЫНЕРУ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА МІХАІЛУ ПРУДНІКАВУ – 60!
Коласаўскі тэатр віншуе з 60-годдзем
інжынера па ахове працы Міхаіла Сцяпанавіча Пруднікава!
Міхаіл Пруднікаў шмат год служыць на карысць Коласаўскага тэатра. Ад ягонай уважлівасці да сваіх абавязкаў залежыць бяспека супрацоўнікаў, устойлівасць, бесперабойнасць і надзейнасць работы ўсіх тэхнічных цэхаў.
Калектыў тэатра віншуе Вас, Міхаіл Сцяпанавіч, з юбілейнай датай, у якой так гарманічна спалучаюцца жыццёвая мудрасць, досвед пройдзенага шляху, прафесійнае майстэрства, асабістыя дасягненні і рэалізаваныя мэты.
Жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў, выдатнага настрою, павагі і любові з боку родных, блізкіх і калег, жыццёвага аптымізму, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту!
Хай Вам у радасць будуць гэтыя вершаваныя радкі!
Дзе тыя словы адшукаць для віншавання,
Каб глыбіню раскрылі пачуцця.
А, мо, хай простым будзе пажаданне:
Здароўя, шчасця, доўгіх год жыцця!
Няхай жа зменлівая ўдача
Вам усміхаецца часцей.
Нябёсы хай з вышынь дарадзяць
Нервовым клеткам, як пражыць даўжэй.
А калаўрот гадоў прадзе хай нітку далей,
І круціцца часоў верацяно,
Ды палатно жыцця нашчадкі аздабляюць,
Як радаслоўнай непарыўнае звяно!
Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.
Добавить комментарий