ГАСТРОЛІ БРАНСКАГА ТЭАТРА ЮНАГА ГЛЕДАЧА Ў МАІ

 

У маі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа чакаем з гастролямі расійскіх артыстаў з Бранскага тэатра юнага гледача. Яны пакажуць два спектаклі для дарослых і адзін для дзяцей.

 

22 мая, 19:00, – камедыя на 2-е дзеі «ПРИМАДОННЫ» па п'есе сучаснага амерыканскага камедыёграфа Кена Людвіга. Віцебскім гледачам ён добра знаёмы па спектаклі «Шукаем тэнара!», які паспяхова паказваецца на сцэне тэатра на працягу некалькіх сезонаў.

Аўтар спектакля, добра ведаючы законы камедыйнага жанру, імкліва развівае сюжэтную лінію, не даючы нават хвіліннага адхлання. Галоўныя героі – акцёры-пачаткоўцы Леа і Джэк – з мэтай атрымання чужой спадчыны пераапранаюцца ў жаночыя касцюмы і даволі паспяхова пракрадаюцца ў дом паміраючай мільянеркі. Нечаканасць і парадаксальнасць сітуацыі ў тым, што абодва раптам адчуваюць закаханасць да дзвюх сімпатычных дзяўчат і вымушаны пры гэтым прыхаваць свае пачуцці, што атрымліваецца ў іх даволі нязграбна. Агульная блытаніна персанажаў, пастаянная змена касцюмаў і паводзін герояў, іскрысты тэкст і шмат музыкі – усё гэта дорыць гледачам дзве гадзіны выдатнага вясёлага настрою.

Прэм'ера адбылася 14 кастрычніка 2010 года.

Інсцэнаванне Міхала Мамедава, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі. Мастак-пастаноўншчык О.Малыгіна.

Ролі выконваюць: Лілія Кіндзірава / Марыя Дарошына (Мэг), Аляксандр Курылкін (Леа), Яўген Кавалёў (Джэк), Наталля Джакіенава (Одры), Аляксей Чубаков (Дункан), заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Вераніка Вініцкая (Флоранс Снайдэр), Аляксандр Ісаеў (Доктар Маерс), Павел П’янаў (Буч).

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне – 12+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

23 мая, 19:00, – фантазія на 3-ы пералёты «ПТИЦА ФЕНИКС ВОЗВРАЩАЕТСЯ ДОМОЙ» па п’есе Яраславы Пуліновіч.

 

Мара кліча Тосю ў вялікія гарады і далёкія краіны. Тося хоча стаць зоркай, хоча выступаць на сцэне, хоча спяваць свае песні і чуць крыкі захаплення ад прыхільнікаў. Але пакуль яна жыве ў закінутым старым тэатры, і марам яе, здаецца, не наканавана спраўдзіцца… Сустрэча з міфічнай птушкай Фенікс змяняе жыццё маленькай коткі.

Прэм’ера адбылася 5 лютага 2023 года.

Над спектаклем працавала творчая група з Масквы. Рэжысёр-пастаноўшчык Яўген Закіраў. Мастак-пастаноўшчык Марыя Паўлава. Мастак па святле Аляксей Кручкоў.

Ролі выконваюць: Аляксандр Ісаеў (Птушка Фенікс па імені Феліск), Наталля Джакіенова (Котка Тося), Зоя Зарэчная (Вахцёрка, Папугай Лорка, Рэпарцёр, Котка на тусоўцы), Вячаслаў Шаўчэнка (Папугай Маркес, Целаахоўнік, Кот на тусоўцы), Алена Маслава (Птушка Фенікс па імені Мацільда), Яўген Кадыкоў (Стары кушнер, Арол Віктар, Рэпарцёр), Дзяніс Левант (Верабей, Сабака Шустры, Элтан Джон, Кот на тусоўцы), Ніна Алгунова (Сабака Геля, Рэпарцёр, Котка на тусоўцы).

Узроставае абмежаванне – 12+.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Для дзяцей бранскія тюгаўцы прапануюць паглядзець музычную казку на 2-е дзеі «ДЯДЯ ФЁДОР, ПЁС И КОТ» паводле аднайменнай казачнай аповесці Эдуарда Успенскага.

 

Хто ж не ведае герояў з вёскі Прастаквашына? Каму не будзе прыемна ўбачыць Ката Матроскіна, сабаку-фатографа Шарыка, хлопчыка, якога за самастойнасць клічуць «Дядя Фёдор», а таксама іх суседа – паштара Печкіна, мамы і таты «Дяди Фёдора»? Увасобленыя на сцэне героі гэтай аповесці гэтак жа вясёлыя, дасціпныя, іскрыста жартуюць і ўражваюць гледачоў.

Спектакль створаны пры падтрымцы Урада Бранскай вобласці, у рамках праекту «Культура малой Радзімы» партыі «Адзіная Расія».

Прэм'ера адбылася 25 верасня 2021 года.

Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак-пастаноўшчык Амір Ерманаў.

Узроставае абмежаванне – 0+.

Запрашаем віцебскіх гледачоў
на спектаклі Бранскага абласнога тэатра юнага гледача!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X