ДЗЕНЬ ТЭАТРА ў КОЛАСАЎСКІМ ТЭАТРЫ

Традыцыйна Міжнародны дзень тэатра святкуецца першым паказам новага спектакля. На вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбылася прэм’ера драматычнай камедыі «Бальніца на краі свету» па п’есе сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава. А за гадзіну да спектакля адбыўся ўрачысты сход тэатра, прысвечаны святу.

З Міжнародным днём тэатра коласаўцаў віншавалі дырэктар тэатра Аляксандр Старых, мастацкі кіраўнік Міхась Краснабаеў, загадчык трупы Святлана Дашкевіч, кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі Алесь Замкоўскі, артысткі, вядучыя майстры сцэны Наталля Аладка і Святлана Жукоўская. Вядома, што былі і ўзнагароды. Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаная артыстка, вядучы майстар сцэны Валянціна Багданава, Ганаровымі граматамі тэатра імя Якуба Коласа - інжынер па гукавым абсталяванні Алена Пракоф’ева, гукарэжысёр Міхаіл Рудак і спецыяліст па закупках Кацярына Дзіканава.

Непасрэдна перад пачаткам спектакля Міхась Краснабаеў уручыў запрашальныя квіткі гледачам, якія прымалі ўдзел у традыцыйным розыгрышы на прэм’еру.

А потым - адбылася драматычная камедыя. Поўная зала гледачоў шчыра рэагавала смехам і апладысментамі. Дзякуй усім, хто далучыўся да святкавання разам з Коласаўскім тэатрам!

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА
АЦАНІЦЕ ТВОРЧУЮ РАБОТУ ТЭАТРА НА ПАРТАЛЕ РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                        

 

X