«ДАМЫ І ГУСАРЫ». ПРЭМ'ЕРА Ў МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ ТЭАТРА

02.02.2025

У Коласаўскім тэатры ідуць рэпетыцыі камедыі «ДАМЫ і ГУСАРЫ» па п’есе сусветна вядомага польскага драматурга Аляксандра Фрэдры. Першы прэ’мерны паказ адбудзецца 27 сакавіка, 19:00, у Міжнародны дзень тэатра. Яшчэ адзін - 29 сакавіка, 18:00.

У ціхім маёнтку, удалечыні ад высокага свету і шыкоўных дам, адпачываюць закаранелыя бабылі-гусары – маёр, ротмістр, паручнік Эдмунд і капелан. Але спакой будзе для іх нядоўгім, бо ў госці прыязджаюць тры сястры маёра з вельмі інтрыгоўнымі намерамі. Адна з іх хоча выдаць сваю дачку Сафію замуж за брата-маёра, які амаль на сарок гадоў старэйшы за юную красуню. Сафія, у сваю чаргу, закаханая ў Эдмунда. У іх спее план угаварыць маёра пагадзіцца на вяселле, а ў апошні момант падмяніць яго на паручніка.

Лёгкая, вытанчаная, лірычная камедыя напоўнена тонкім гумарам, смешнымі сітуацыямі, бяскрыўднымі інтрыгамі. Артысты-коласаўцы пакажуць гледачам, што такое шляхетнасць і мужнасць, сяброўства і самаахвяраванне, забыты дух рыцарства і гусарства, уменне кахаць і захапляцца жанчынай, а калі трэба – бараніць яе гонар.

У 2025 годзе камедыі знакамітага польскага драматурга Аляксандра Фрэдра спаўняецца 200 гадоў.

Пастаноўка, сцэнаграфія і музычнае афармленне Аляксандра Бармака, заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі. У 2024 годзе расійскі рэжысёр паставіў на коласаўскай сцэне трагедыйную баладу пра прынца Дацкага «Гамлет» У.Шэкспіра.

Касцюмы да новага спектакля стварае Святланы Макаранка. Пластыка і харэаграфія Ульяны Ацясавай. Пераклад на беларускую мову п’есы, вершаў і тэкстаў песень – Пятро Ламан, уладальнік медаля Францыска Скарыны. Памочнік рэжысёра Кацярына Мураўёва.

У спектаклі занятыя: Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь / Георгій Лойка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (Маёр), Юрась Цвірка, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Ротмістр), Вадзім Асвяцінскі / Раман Волат / Генадзь Гайдук, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Капелан), Аляксей Анісеня / Дзмітрый Філімоненкаў (Эдмунд, паручнік), Галіна Букаціна, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь / Раіса Грыбовіч (пані Арганова), Святлана Жукоўская / Таццяна Ліхачова, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (пані Дындальска), Ульяна Ацясава / Святлана Сухадолава (пані Анэля), Вераніка Траяноўская / Дар’я Французава (Сафія, дачка пані Аргановай), Аксана Сурвіла (Юзя, пакаёўка пані Аргановай), Ульяна Ацясава / Алёна Чыстабаева (Зузя, пакаёўка пані Дындальскай), Вольга Куляшова / Ніна Обухава (Фрузя, пакаёўка пані Анэлі), Тадэвуш Кокштыс, народны артыст Беларусі / Пятро Ламан, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Гжэгаж, веставы Маёра), Яўген Бераснеў / Ілля Блыкін (Рэмба, веставы Ротмістра).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля - з 12.30 да 18.30
Выходны - панядзелак.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

НФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X