АНДРЭЙ МАСКВІН. «БЕЛАРУСКІ ТЭАТР 1920-1930. АДРАДЖЭННЕ І ЗНІШЧЭННЕ»
15 снежня, у нядзелю, а 16-й гадзіне, у тэатральнай гасцёўні Коласаўскага тэатра адбудзецца прэзентацыя кнігі «Беларускі тэатр 1920-1930. Адраджэнне і знішчэнне» (Teatr Białoruski 1920-1930. Odrodzenie i zagłada).
Аўтар – Андрэй Масквін, тэатразнаўца, супрацоўнік Кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта, к.ф.н..
Кніга выдадзена ў Варшаве. Польскі тэатразнаўца, прафэсар Пятро Мiтцнер ў сваёй рэцэнзіi адзначыў, што Масквін «напісаў важную кнігу, дзе займальна апісваецца цікавая культурная з’ява, калі ўсяго толькі за дзесяць год узмацніўся рух нацыянальнага адраджэння, якое і паўплывала на стварэнне беларускага тэатра фактычна “з нічога”».
Уваход вольны! Праз парадныя дзверы тэатра! Шчыра запрашаем!
Добавить комментарий