13 сакавіка – ГАСТРОЛЬНАЯ ЛІРЫЧНАЯ КАМЕДЫЯ «СЕДИНА В БОРОДУ – БЕС В РЕБРО»

30.01.2025

13 сакавіка, 19:00, на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа - лірычная камедыя «СЕДИНА В БОРОДУ – БЕС В РЕБРО» па п'есе Ірыны Міхеічавай «Бес в ребро». Выконваюць госці з расійскай сталіцы ў межах гастроляў па Беларусі.

Маладая пара Артур і Сняжана, правінцыялы з Тамбова, спрабуюць у сталіцы падмануць багатых каханкаў. Сняжана спакушае Германа Васняцова, мастака ў рангу прафесара, і Герман не па гадах палка ўлюбляецца ў яе. Ён аб'яўляе сваёй жонцы Алене, з якой яны пражылі ў шлюбе амаль трыццаць гадоў, пра хуткі развод і пачатак новага жыцця.

І новае жыццё пачынаецца, праўда, не цалкам так, як Герману марылася. Сітуацыя з банальнай робіцца абсурднай. Сваю долю разнастайнасці ў развіццё сюжэта ўносіць і Мама, аднак фінал стане нечаканым для ўсіх…

У спектаклі заняты Кацярына Сямёнава, Эдуард Флёраў, Таісія Ввядзенская, Дзмітрый Ратомскі, Ілля Абалонкаў.

Узроставае абмежаванне - 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра. Тэлефон 62-63-81.
Рэжым работы касы:
аўторак-пятніца - з 12.30 да 19.30
субота-нядзеля - з 12.30 да 18.30
Выходны - панядзелак.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

НФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                      

 

X