Бенефіс заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Валянціны Петрачковай і вядучага майстра сцэны Зінаіды Гурбо
30 верасня 2014 года з нагоды юбілеяў зладзілі сумесны бенефіс заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Валянціна Петрачкова і вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Зінаіда Гурбо. Зінаіда Міхайлаўна 5 ліпеня адзначыла 70-я угодкі з дня нараджэння, а Валянціна Цімафееўна святкавала 21 мая сваё 75-годдзе.
На бенефіс актрысы выйшлі перад сваімі гледачамі ў спектаклі «Дом Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі. Зінаіда Гурбо - у ролі Бернарды Альбы, Валянціна Петрачкова - у ролі яе маці Марыі Хасэфы.







































Добавить комментарий