Алёна ПАХОМАВА
Галоўны бухгалтар
У тэатры мы бачым адлюстраванне свайго жыцця - і смех, і слёзы, і каханне. Наша жыццё і ёсць сапраўдны Тэатр, дзе ўсе мы іграем свае ролі. А іграць нам дадзена бясконца - дзень за днём, тыдзень за тыднем, год за годам, каб нараджалася дзівоснае пачуццё, сатканае з любові, самоты, радасці, захаплення і задавальнення. Тэатр увесь час нагадвае нам пра тое, якім павінна і не павінна быць Жыццё. Нам бы хацелася, каб у нашым тэатры ўсё было як у Жыцці, толькі ніякага фальшу. Мы ж тады і любім Тэатр, калі ён - само Жыццё. Мы любім Тэатр як Жыццё і Жыццё як Вялікі Тэатр.
БІЯГРАФІЯ
Нарадзілася 26 верасня 1982 года ў вёсцы Асташава Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.
З 2004 года працуе галоўным бухгалтарам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
УЗНАГАРОДЫ
2015 - Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Добавить комментарий