Праграма лаяльнасці

Праграма лаяльнасці

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Дадзеная Праграма лаяльнасці (далей – Праграма) рэгулюе парадак атрымання Картаў лаяльнасці на паслугі, якія прадстаўляе дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа» (далей – Тэатр).
1.2. Праграма ўводзіцца з мэтай папулярызацыі нацыянальнага тэатральнага мастацтва, прыцягнення і пашырэння глядацкай аўдыторыі, забеспячэння высокай якасці ўзаемадзеяння Тэатра з гледачом.

2. Асноўныя тэрміны і вызначэнні.

2.1 Удзельнік Праграмы (далей – Глядач) – кожная фізічная асоба, што здзяйсняе куплю квіткоў у касе Тэатра і з'яўляецца ўласнікам Карты лаяльнасці.
2.2. Карта лаяльнасці – гэта карта, якая дае права яе ўласніку на назапашванне і выкарыстанне бонусаў у памерах, парадку і ўмовах дадзенай Праграмы. Бонус пазначаецца на Карце лаяльнасці спецыяльным штампам.

3. Парадак і ўмовы ўдзелу.

3.1. Пры куплі квіткоў на вячэрнія рэпертуарныя спектаклі Тэатра Гледачу падаецца права стаць уласнікам Карты лаяльнасці.
3.2. Кожнаму Гледачу можа быць выдадзена толькі адна Карта лаяльнасці, якая пацвярджае яго ўдзел у Праграме.
3.3. Карта лаяльнасці не мае тэрміну дзеяння і выдаецца задарма.
Пры набыцці 1 квітка на вячэрні спектакль з рэпертуару Тэатра на Карце лаяльнасці ставіцца 1 штамп. Пры назапашванні 4 штампаў Глядач атрымлівае запрашальнік на 1 асобу на рэпертуарны спектакль Тэатра.
3.4. Па Карце лаяльнасці на спектаклі гастралюючых калектываў запрашальнік не выдаецца.
3.5. Пры закрыцці Карты лаяльнасці Глядач па жаданні атрымлівае новую Карту.

4. Заключныя палажэнні.

4.1. У выпадку страты, крадзяжу, пашкоджання Карты лаяльнасці яна не аднаўляецца і не мяняецца на новую.
4.2. Усе прывілеі, якія падаюцца Тэатрам згодна з дадзенай Праграмай, маюць на ўвазе азнаямленне і згоду Гледача з правіламі і ўмовамі ўдзелу ў Праграме.
4.3. Праграма з'яўляецца бестэрміновай, аднак Тэатр захоўвае за сабой права змяніць ці скасаваць дадзеныя правілы, уключаючы структуру назапашванняў, іншыя ўмовы, і /або спыніць, прыпыніць дзеянне Праграмы ў цэлым ці ў частцы ў любы час.
4.4. Інфармацыя пра правілы Праграмы і занясенне змен або спыненні/прыпыненні дзеяння Праграмы падаецца на сайце тэатра www.kolastheatre.by і ў касавай зале Тэатра.
4.5. У выпадку змены дзейcнага заканадаўства ўжыванне гэтай Праграмы да занясення ў яе змен ажыццяўляецца ў частцы, якая не супярэчыць заканадаўству.
4.6. Дадзеная Праграма сцвярджаецца загадам дырэктара і набывае сілу з моманту яе зацвярджэння.
4.7. Змены ў Праграму ўносяцца загадам дырэктара.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка