НА VII МІЖНАРОДНЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ ФЕСТЫВАЛІ «ПАГАВОРЫМ ПРА ЛЮБОЎ…» У РАСІЙСКІМ НАВАШАХЦІНСКУ КОЛАСАЎЦЫ ЎЗНАГАРОДЖАНЫЯ ДЫПЛОМАМ ЗА ЛЕПШЫ АКЦЁРСКІ ДУЭТ
16 мая коласаўцы адкрывалі VII Міжнародны тэатральны фестываль «Пагаворым пра любоў...» у расійскім Навашахцінску Растоўскай вобласці. І атрымалі годную ўзнагароду.
Віцебскія артысты паказвалі спектакль «Гульня ў джын» па п’есе амерыканскага драматурга Дональда Лі Коўбэрна ў пастаноўцы і мастацкім афармленні Андрэя Жыгура. Пастаноўка была высока ацэненая гледачамі і кампетэнтным журы на чале з генеральным дырэктарам Творча-каардынацыйнага цэнтра «Тэатр-Інформ», праграмным дырэктарам Усерасійскага тэатральнага форума «Каля Залатых варот» (Уладзімір) і Усерайсійскага тэатральнага фестывалю «Айчына і лёсы» (Ульянаўск), крытыкам і аналітыкам тэатра Вольгай Сенатаравай.
Па выніках фестывалю выканаўцы галоўных роляў спектакля «Гульня ў джын» артысты, вядучыя майстры сцэны Анжаліка Баркоўская і Пятро Ламан узнагароджаныя дыпломам «Лепшы акцёрскі дуэт».
Адзначым, што гэта не першая ўзнагарода пастаноўкі. У 2022 годзе на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» (Смаленск) трагікамедыя «Гульня ў джын» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшы спектакль малой формы».
Віншуем!




















Добавить комментарий