НА VII МІЖНАРОДНЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ ФЕСТЫВАЛІ «ПАГАВОРЫМ ПРА ЛЮБОЎ…» У РАСІЙСКІМ НАВАШАХЦІНСКУ КОЛАСАЎЦЫ ЎЗНАГАРОДЖАНЫЯ ДЫПЛОМАМ ЗА ЛЕПШЫ АКЦЁРСКІ ДУЭТ

 

16 мая коласаўцы адкрывалі VII Міжнародны тэатральны фестываль «Пагаворым пра любоў...» у расійскім Навашахцінску Растоўскай вобласці. І атрымалі годную ўзнагароду.

Віцебскія артысты паказвалі спектакль «Гульня ў джын» па п’есе амерыканскага драматурга Дональда Лі Коўбэрна ў пастаноўцы і мастацкім афармленні Андрэя Жыгура. Пастаноўка была высока ацэненая гледачамі і кампетэнтным журы на чале з  генеральным дырэктарам Творча-каардынацыйнага цэнтра «Тэатр-Інформ», праграмным дырэктарам Усерасійскага тэатральнага форума «Каля Залатых варот» (Уладзімір) і Усерайсійскага тэатральнага фестывалю «Айчына і лёсы» (Ульянаўск), крытыкам і аналітыкам тэатра Вольгай Сенатаравай.

Па выніках фестывалю выканаўцы галоўных роляў спектакля «Гульня ў джын» артысты, вядучыя майстры сцэны Анжаліка Баркоўская і Пятро Ламан узнагароджаныя дыпломам «Лепшы акцёрскі дуэт».

Адзначым, што гэта не першая ўзнагарода пастаноўкі. У 2022 годзе на VIII Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг» (Смаленск) трагікамедыя «Гульня ў джын» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшы спектакль малой формы».

Віншуем!

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X