У ЧЭРВЕНІ - МУЗЫЧНАЯ КАЗКА «ДОКТАР АЙБАЛІТ». СПЕЦЫЯЛЬНА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ!
На летніх канікулах парадуйце сваіх дзяцей ці ўнукаў і схадзіце разам з імі на дзіцячыя спектаклі Коласаўскага тэатра! 8, 9, 21 і 23 чэрвеня, у 10:30, на вялікай сцэне вас чакаюць артысты, каб паказаць музычную казку «ДОКТАР АЙБАЛІТ» па матывах кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66».
Гэта вядомая ўсім з дзяцінства гісторыя пра добрага доктара, які паехаў у Афрыку, каб вылечыць бедных хворых малпачак, і пірата Бармалея, які любымі спосабамі хоча перашкодзіць Айбаліту і ягоным сябрам. Вясёлая музыка, арыгінальная анімацыя, гульні з гледачамі і неверагодныя пераўтварэнні пакінуць у юных гледачоў самыя прыемныя ўражанні і ўспаміны.
Ажыццявіў пастаноўку музычнай казкі Міхась Краснабаеў. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музыка Аляксандра Крыштафовіча. Анімацыя Андрэя Касцючэнкі. Балетмайстар Дзіяна Юрчанка. Пераклад Пятра Ламана.
У спектаклі прымаюць удзел Генадзь Гайдук (ДОКТАР АЙБАЛІТ), Тамара Краснабаева-Чарняк (МАЛПАЧКА ЧЫЧЫ), Вадзім Асвяцінскі / Уладзіслаў Жураўлёў (САБАКА АЎВА), Цімур Жусупаў / Дзмітрый Каваленка (БАРМАЛЕЙ), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (ТРАГІК), Юрась Цвірка (КОМІК).
Узроставае абмежаванне - 0+.
Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.
Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).
Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!


















Добавить комментарий