У ЧЭРВЕНІ - МУЗЫЧНАЯ КАЗКА «ДОКТАР АЙБАЛІТ». СПЕЦЫЯЛЬНА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ!

На летніх канікулах парадуйце сваіх дзяцей ці ўнукаў і схадзіце разам з імі на дзіцячыя спектаклі Коласаўскага тэатра! 8, 9, 21 і 23 чэрвеня, у 10:30, на вялікай сцэне вас чакаюць артысты, каб паказаць музычную казку «ДОКТАР АЙБАЛІТ» па матывах кінасцэнарыя В.Карастылёва, Р.Быкава «Айбаліт-66».

Гэта вядомая ўсім з дзяцінства гісторыя пра добрага доктара, які паехаў у Афрыку, каб вылечыць бедных хворых малпачак, і пірата Бармалея, які любымі спосабамі хоча перашкодзіць Айбаліту і ягоным сябрам. Вясёлая музыка, арыгінальная анімацыя, гульні з гледачамі і неверагодныя пераўтварэнні пакінуць у юных гледачоў самыя прыемныя ўражанні і ўспаміны.

Ажыццявіў пастаноўку музычнай казкі Міхась Краснабаеў. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музыка Аляксандра Крыштафовіча. Анімацыя Андрэя Касцючэнкі. Балетмайстар Дзіяна Юрчанка. Пераклад Пятра Ламана.

У спектаклі прымаюць удзел Генадзь Гайдук (ДОКТАР АЙБАЛІТ), Тамара Краснабаева-Чарняк (МАЛПАЧКА ЧЫЧЫ), Вадзім Асвяцінскі / Уладзіслаў Жураўлёў (САБАКА АЎВА), Цімур Жусупаў / Дзмітрый Каваленка (БАРМАЛЕЙ),  заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (ТРАГІК), Юрась Цвірка (КОМІК).

Узроставае абмежаванне - 0+.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна без антракту.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

Чакаем вас у Коласаўскім тэатры!

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X