НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – ХОР ВАЛААМСКАГА МУЖЧЫНСКАГА МАНАСТЫРА

12 лістапада (18:00) на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца канцэрт «Вечная любоў» у выкананні хору Валаамскага мужчынскага манастыра (Масква, Расія).
У паўтарагадзінным канцэрце гледачы акунуцца ў атмасферу незвычайнай прыгажосці і сардэчнасці.
Мастацкі кіраўнік - Аляксандр Бордак.
Узроставае абмежаванне – 6+. Канцэрт ідзе на рускай мове.
Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.

За больш чым 1000-гадовую гісторыю Валаамскі манастыр перажыў мноства як духоўных, так і матэрыяльных узлётаў і падзенняў. У жніўні 2005 года адбылося канчатковае аднаўленне і асвячэнне галоўнай святыні манастыра – Спаса-Прэабражэнскага сабора. У сувязі з гэтай падзеяй быў арганізаваны прафесійны мужчынскі хор манастыра.
У склад хору ўвайшлі прафесійныя музыканты з Санкт-Пецярбурга, выпускнікі Харавога вучылішча пры Дзяржаўнай акадэмічнай капэле імя М.І.Глінкі і Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава, дыпламаваныя дырыжоры і вакалісты, асноўныя спевакі вакальных, харавых калектываў і музычных тэатраў Санкт-Пецярбурга. Сярод іх заслужаныя артысты Рэспублікі Карэліі Міхал Круглоў (бас-прафунда) і Зміцер Папоў (контр-тэнар), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Бордак (тэнар) і Борыс Пятроў (барытон). Сярэдні ўзрост удзельнікаў хору – 35 гадоў.

Хор Валаамскага манастыра – унікальны творчы калектыў, адначасова набажэнска-спявацкі і канцэртны. Ён бярэ ўдзел у святочных набажэнствах на Валаамскім падворку ў Санкт-Пецярбургу. Калектыў суправаджае Патрыяршыя набажэнствы на Валааме, урачыстыя прыёмы на востраве Прэзідэнта і членаў Урада РФ, іншых высокапастаўленых гасцей манастыра. У перыяд летняга паломніцкага сезона спевакі хору дапамагаюць у спеве хору браціі Валаамскага манастыра і даюць дабрачынныя канцэрты, знаёмяць шматлікіх гасцей з традыцыямі валаамскага царкоўнага спеву.
Сольныя выступы хору адбыліся на самых прэстыжных акадэмічных канцэртных пляцоўках Расіі – у Вялікай зале Філармоніі Санкт-Пецярбурга, у Канцэртнай зале імя П.І.Чайкоўскага, у Вялікай зале Кансерваторыі, у Міжнародным Доме Музыкі Масквы. З 2013 году хор штогод напачатку студзеня арганізуе і выконвае Калядны канцэрт у Ісакаўскім саборы Санкт-Пецярбурга, першы з якіх сабраў каля 6000 слухачоў.
Асноўная ідэя канцэртнай работы хору – культурна-асветніцкая дзейнасць і духоўна-патрыятычнае выхаванне з дапамогай стварэння канцэртных выступленняў, запісаў і выданняў музычна-гістарычных, мемарыяльных і тэматычных праграм. Вельмі шырокі рэпертуар хору адлюстраваны менавіта ў іх. «Ад Візантыі да Расіі» — набажэнскі спеў Грэцыі, Сербіі, Балгарыі, Грузіі, старажытнарускія сполпавыя і раннепартэсныя песняспевы. «Велічныя тоны Валаама» — арыгінальныя напевы Валаамскага манастыра і іх шматгалосныя выклады. «Рускі духоўны канцэрт» — духоўныя творы рускіх класікаў буйной формы (Бартнянскі, Дзегцяроў, Архангельскі). «Забытая вайна» — арыгінальныя гімны, песні і рамансы Першай сусветнай вайны, руская класічная і сучасная духоўная музыка. «Вера і Перамога» — Велікодныя песняспевы рускіх класікаў і сучасных расійскіх кампазітараў (Рахманінаў, Часнакоў, Бордак), песні пра Вялікую Айчынную вайну (Мігуля, Тухманаў, Малчанаў). «Святло Хрыстова навучае ўсіх!» — старажытнарускія і валаамскія песняспевы Божага Нараджэння, калядныя шчадроўкі Расіі, Украіны, Балгарыі, Сербіі, Грэцыі, Англіі, Францыі, Аргенціны.
Чакаем вас у тэатры!


















Добавить комментарий