НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – ХОР ВАЛААМСКАГА МУЖЧЫНСКАГА МАНАСТЫРА

24 сакавіка (19:00) на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудзецца канцэрт «Мелодыі рускай душы» ў выкананні хору Валаамскага мужчынскага манастыра (Масква, Расія).

У канцэртную праграму «Мелодыі рускай душы» ўвайшлі рускія народныя песні і рамансы (Аляб'еў, Булахаў, Вярцінскі), песні рускага войска і казацтва XIX-XX стст., лірычныя і патрыятычныя песні савецкага перыяду (В.Салаўёў-Сядой, Р.Панамарэнка, Л.Афанасьеў).

Мастацкі кіраўнік - Аляксандр Бордак.

Узроставае абмежаванне – 6+. Канцэрт ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) ці на сайце kvitki.by.

 

За больш чым 1000-гадовую гісторыю Валаамскі манастыр перажыў мноства як духоўных, так і матэрыяльных узлётаў і падзенняў. У жніўні 2005 года адбылося канчатковае аднаўленне і асвячэнне галоўнай святыні манастыра – Спаса-Прэабражэнскага сабора. У сувязі з гэтай падзеяй быў арганізаваны прафесійны мужчынскі хор манастыра.

У склад хору ўвайшлі прафесійныя музыканты з Санкт-Пецярбурга, выпускнікі Харавога вучылішча пры Дзяржаўнай акадэмічнай капэле імя М.І.Глінкі і Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава, дыпламаваныя дырыжоры і вакалісты, асноўныя спевакі вакальных, харавых калектываў і музычных тэатраў Санкт-Пецярбурга. Сярод іх заслужаныя артысты Рэспублікі Карэліі Міхал Круглоў (бас-прафунда) і Зміцер Папоў (контр-тэнар), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Аляксандр Бордак (тэнар) і Борыс Пятроў (барытон). Сярэдні ўзрост удзельнікаў хору – 35 гадоў.

 

Хор Валаамскага манастыра – унікальны творчы калектыў, адначасова набажэнска-спявацкі і канцэртны. Ён бярэ ўдзел у святочных набажэнствах на Валаамскім падворку ў Санкт-Пецярбургу. Калектыў суправаджае Патрыяршыя набажэнствы на Валааме, урачыстыя прыёмы на востраве Прэзідэнта і членаў Урада РФ, іншых высокапастаўленых гасцей манастыра. У перыяд летняга паломніцкага сезона спевакі хору дапамагаюць у спеве хору браціі Валаамскага манастыра і даюць дабрачынныя канцэрты, знаёмяць шматлікіх гасцей з традыцыямі валаамскага царкоўнага спеву.

Сольныя выступы хору адбыліся на самых прэстыжных акадэмічных канцэртных пляцоўках Расіі – у Вялікай зале Філармоніі Санкт-Пецярбурга, у Канцэртнай зале імя П.І.Чайкоўскага, у Вялікай зале Кансерваторыі, у Міжнародным Доме Музыкі Масквы. З 2013 году хор штогод напачатку студзеня арганізуе і выконвае Калядны канцэрт у Ісакаўскім саборы Санкт-Пецярбурга, першы з якіх сабраў каля 6000 слухачоў.

Асноўная ідэя канцэртнай работы хору – культурна-асветніцкая дзейнасць і духоўна-патрыятычнае выхаванне з дапамогай стварэння канцэртных выступленняў, запісаў і выданняў музычна-гістарычных, мемарыяльных і тэматычных праграм. Вельмі шырокі рэпертуар хору адлюстраваны менавіта ў іх. «Ад Візантыі да Расіі» — набажэнскі спеў Грэцыі, Сербіі, Балгарыі, Грузіі, старажытнарускія сполпавыя і раннепартэсныя песняспевы. «Велічныя тоны Валаама» — арыгінальныя напевы Валаамскага манастыра і іх шматгалосныя выклады. «Рускі духоўны канцэрт» — духоўныя творы рускіх класікаў буйной формы (Бартнянскі, Дзегцяроў, Архангельскі). «Забытая вайна» — арыгінальныя гімны, песні і рамансы Першай сусветнай вайны, руская класічная і сучасная духоўная музыка. «Вера і Перамога» — Велікодныя песняспевы рускіх класікаў і сучасных расійскіх кампазітараў (Рахманінаў, Часнакоў, Бордак), песні пра Вялікую Айчынную вайну (Мігуля, Тухманаў, Малчанаў). «Святло Хрыстова навучае ўсіх!» — старажытнарускія і валаамскія песняспевы Божага Нараджэння, калядныя шчадроўкі Расіі, Украіны, Балгарыі, Сербіі, Грэцыі, Англіі, Францыі, Аргенціны.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка