8 ЛІСТАПАДА – ГАСТРОЛЬНЫ ПАКАЗ ЛІРЫЧНАЙ КАМЕДЫІ «АДНОЙЧЫ ВЕЧАРАМ»

8 лістападаа 18-й гадзіне, запрашаем віцебскіх аматараў тэатра на лірычную камедыю «Аднойчы вечарам» з удзелам папулярных расійскіх артыстаў тэатра і кіно.

Спектакль, пастаўлены па знакамітай п'есе Аляксандра Гельмана, раскажа далікатную, чуллівую гісторыю стасункаў мужчыны і жанчыны. Аднойчы ў гарадскім парку сустрэліся Яны. Ён сказаў ёй няпраўду, яна сказала яму няпраўду. Няпраўду яны прынялі за праўду. Гэта смешная і горкая гісторыя, як Ён і Яна прайшлі шлях ад узаемнай хлусні да ўзаемнай шчырасці. А калі яны даведаліся адно пра аднаго ўсё як ёсць, усё як было, усю горкую праўду, то прасякнуліся ўзаемнай спагадай, сталі блізкімі людзьмі, можа, самымі блізкімі на гэтым свеце…

Рэжысёр спектакляАнтон Фігуроўскі. ПрадзюсарІ.Сібіракова. Ролю Мужчыны выконвае расійскі артыст Алег Харытонаў, найболей вядомы па ролі Фёдара Туманава ў серыяле «Паутина». Ролю Жанчыны – Вікторыя Тарасава, папулярная актрыса, дзякуючы ролі Ірыны Зімінай у тэлесерыяле «Глухарь».

Таксама ў спектаклі занятыя артысты Анжэла Шэльпякова і Максім Анішчанка.

Спектакль ідзе на рускай мове.
Працягласць пастаноўкі1 гадзіна 40 хвілін без антракту.
Узроставае абмежаванне16+.

Квіткі на спектакль «Аднойчы вечарам» можна набыць у касе тэатра.
Даведкі па тэлефоне 62-63-81.

 

 

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X