8 ЛІСТАПАДА – ГАСТРОЛЬНЫ ПАКАЗ ЛІРЫЧНАЙ КАМЕДЫІ «АДНОЙЧЫ ВЕЧАРАМ»

8 лістапада, а 18-й гадзіне, запрашаем віцебскіх аматараў тэатра на лірычную камедыю «Аднойчы вечарам» з удзелам папулярных расійскіх артыстаў тэатра і кіно.
Спектакль, пастаўлены па знакамітай п'есе Аляксандра Гельмана, раскажа далікатную, чуллівую гісторыю стасункаў мужчыны і жанчыны. Аднойчы ў гарадскім парку сустрэліся Яны. Ён сказаў ёй няпраўду, яна сказала яму няпраўду. Няпраўду яны прынялі за праўду. Гэта смешная і горкая гісторыя, як Ён і Яна прайшлі шлях ад узаемнай хлусні да ўзаемнай шчырасці. А калі яны даведаліся адно пра аднаго ўсё як ёсць, усё як было, усю горкую праўду, то прасякнуліся ўзаемнай спагадай, сталі блізкімі людзьмі, можа, самымі блізкімі на гэтым свеце…
Рэжысёр спектакля – Антон Фігуроўскі. Прадзюсар – І.Сібіракова. Ролю Мужчыны выконвае расійскі артыст Алег Харытонаў, найболей вядомы па ролі Фёдара Туманава ў серыяле «Паутина». Ролю Жанчыны – Вікторыя Тарасава, папулярная актрыса, дзякуючы ролі Ірыны Зімінай у тэлесерыяле «Глухарь».
Таксама ў спектаклі занятыя артысты Анжэла Шэльпякова і Максім Анішчанка.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Працягласць пастаноўкі – 1 гадзіна 40 хвілін без антракту.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Квіткі на спектакль «Аднойчы вечарам» можна набыць у касе тэатра.
Даведкі па тэлефоне 62-63-81.
Добавить комментарий