ЗЛАДЗІЦЬ АГУЛЬНЫ ТАНЕЦ. ПАЧАЛІСЯ РЭПЕТЫЦЫІ СПЕКТАКЛЯ «АСЕННІ ROCK’N’ROLL»

На камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа распачаліся рэпетыцыі спектакля «Асенні rock’n’roll» па п’есе ізраільскага драматурга расійскага паходжання Міхаіла Хейфеца «Rock’n’roll на захадзе сонца». Прэм’ера адбудзецца 20 сакавіка, а 19-й гадзіне.

Кажуць, што мужчына і жанчына ніколі не змогуць да канца зразумець адзін аднаго. Ці сапраўды гэта так?

…Яна запісалася ў танцавальны клуб. Туды ж прыйшоў Ён. Іх паставілі ў пару. Яны спадабаліся адно аднаму. Напэўна, у жыцці ім чагосьці не хапала... Можа, нечай усмешкі, добрага пагляду, узаемнага клопату… І раптам без тлумачэнняў Ён знікае! Яна доўга чакае, а потым прыходзіць да яго ў госці, каб вярнуць у клуб. Тут і пачынаецца самае цікавае.

Ці здолеюць мужчына і жанчына знайсці агульную мову? Зразумець адно аднаго? Што іх чакае? Агульная дарога ці эгаізм адзіноты? Ці падорыць лёс шанец зладзіць агульны танец?

Дзеянне можа адбывацца дзе заўгодна, у любой краіне, а час дзеяння – нашыя дні.

Гэтая камедыйная гісторыя, якую рэжысёр Аляксандр Дольнікаў бачыць як прыпавесць пра мужчыну і жанчыну, – прамое пасланне гледачу: ніколі нічога не позна! Нават калі вы выйшлі з узросту Рамэа і Джульеты, знайсці роднасную душу ўсё роўна магчыма. І танчыць, не трапляючы ў рытм, таксама можна, – было б жаданне!

У спектаклі будзе многа музыкі, класічны рок-н-рол выконваюць як маладыя, так і сталыя артысты.

Пастаноўка і музычнае афармленне – Аляксандр Дольнікаў (г.Масква, Расія). Мастак-пастаноўшчык – Наталля Лавіцкая-Ярмолава. Пластыка і харэаграфія – Дзіяна Юрчанка. Пераклад Васіля Ткачова.

У спектаклі занятыя заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў (Ён), артысты Наталля Аладка (Яна), Аляксей Стома (Танцор) і Дар’я Французава (Танцорка).

Узроставае абмежаванне – 12+.

Білеты на спектакль можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка