ЖЫВЫ КЛАСІК ТЭАТРА І КІНО – У ВІЦЕБСКУ

У Віцебск з адзіным выступленнем прыязджае Алег Басілашвілі. Народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Васільевых, прэміі «Залатая маска» і прэміі «Зорка Тэатрала» ў намінацыі «Легенда сцэны», уладальнік прэміі Міру і проста – жывы класік савецкага і расійскага кінематографа.

Усенародную любоў і славу запяспечылі Алегу Валяр’янавічу створаныя ім вобразы Юрыя Самахвалава са «Службовага рамана», следчага Кастэнкі з «Супрацьстаяння», піяніста Платона Рабініна з «Вакзала для дваіх», Андрэя Бузыкина з «Восеньскага марафона», генерала Епанчына з «Ідыёта», Воланда з «Майстра і Маргарыты»... Больш за пяцьдзесят гадоў Алег Валяр'янавіч працуе ў родным Вялікім драматычным тэатры ім. Г.А.Таўстаногава (Санкт-Пецярбург), паспяваючы здымацца ў якасных расійскіх фільмах і выступаць з творчымі вечарамі.

Тэатральныя пастаноўкі з удзелам Басілашвілі пастаянна збіраюць аншлагі, і квіткі на іх дастаць няпроста. У ліку найбольш значных сцэнічных вобразаў, створаных акцёрам, – Хлестакоў («Рэвізор» М.Гоголя), князь Серпухаўскі («Гісторыя каня» паводле «Халстамера» Талстога), Джынгль («Піквікскі клуб» Ч.Дзікенса), Лыняеў і Мамаеў («Ваўкі і авечкі» і «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Вайніцкі і Гаеў («Дзядзя Ваня» і «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Барон («На дне» М.Горкага), Іл («Візіт старой дамы» Ф.Дзюрэнмата), сэр Джон і Уілфрэд Бонд («Касцюмер» і «Квартэт» Р.Харвуда), князь К. («Дзядзечкаў сон» Ф.Дастаеўскага). У 2014 годзе славуты артыст адзначыў свой 80-гадовы юбілей.

Творчы вечар Алега Басілашвілі «З Пецярбурга з любоўю» адбудзецца 16 сакавіка, у панядзелак, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. У праграме вечара – паэзія, проза, развагі пра жыццё. Усе жадаючыя змогуць задаць акцёру пытанні, пачуць яго меркаванні пра самыя розныя з’явы

Пачатак вечара - а 19-й гадзіне.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка