ЗБОР СРОДКАЎ НА СТВАРЭННЕ НАДМАГІЛЬНАГА ПОМНІКА БЕЛАРУСКАМУ ПІСЬМЕННІКУ ЗМІТРАКУ БЯДУЛЮ

У 2021 годзе Беларусь адзначае 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея у культурным, духоўным, грамадскім жыцці нашай краіны – перапахавання рэшткаў Змітрака Бядулі на Усходніх могілках у Мінску. Са згоды родных пісьменніка справу эксгумацыі парэшткаў, транспарціроўкі ў Беларусь, перапахавання на Радзіме ўзяў на сябе Фонд Марыі Магдалены Радзівіл (Швейцарыя), яе ўзначальвае Алег Сапега.

 

З мэтай увекавечання памяці пра знакамітага дзеяча беларускай літаратуры і культуры распачатая праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры адкрыў дабрачынны рахунак для збору сродкаў для стварэння надмагільнага помніка Змітраку Бядулю:

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ «АСБ Беларусбанк»
БІК: АКВВВY2X
УПН: 190269032

Прапануем усім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка.

Змітрок Бядуля (сапраўднае імя Самуіл Яфімавіч Плаўнік) нарадзіўся 23 красавіка 1886 года ў габрэйскай сям'і ў вёсцы Пасадзец на Лагойшчыне. Бацька быў арандатарам, дробным гандляром, граў на скрыпцы. Дзед, каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Хлопчык вучыўся ў пачатковай габрэйскай школе, у школе рабінаў. Ведаў іўрыт, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыту. Пачаткам літаратурнай дзейнасці лічыцца 1907 год, калі ён дасылаў рускамоўныя вершы ў пецярбургскія часопісы. Вершы хвалілі, але не друкавалі. Першы мастацкі твор будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце «Наша Ніва» ў 1910 годзе – аповяд «Пяюць начлежнікі».

 

У 1912 годзе Змітрок Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў у канторы лесапрамыслоўца. У 1913 годзе ў Пецярбургу, у выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца», выйшаў яго зборнік лірычных імпрэсій «Абразкі».  Калі ў 1914 годзе Янка Купала ўзначаліў «Нашу Ніву», Змітрок Бядуля стаў адказным сакратаром рэдакцыі. Апавяданні, напісаныя ім у тыя гады, сталі класікай беларускай літаратуры. У 1915 годзе вымушаны быў пераехаць у Мінск. Пачалася Першая сусветная вайна – і Бядуля ўладкаваўся ў Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, зняў кватэру, дзе на два гады прытуліў Максіма Багдановіча.

 

Падчас рэвалюцыі друкаваўся ў газеце «Вольная Беларусь». У гады нямецкай акупацыі Беларусі (1915-1918) Бядуля друкаваўся ў газеце «Беларускі шлях», а пры польска-савецкай вайне рэдагаваў часопіс «Беларускае жыццё».

У савецкі час Змітрок Бядуля супрацоўнічаў з газетай «Савецкая Беларусь» і быў рэдактарам аднаго з першых дзіцячых часопісаў «Зоркі». Выданне стала лагічным працягам той працы, якую праводзіла Цётка ў «Лучынцы» — Змітрок Бядуля актыўна друкаваў у часопісе ўласныя творы для дзяцей, уключаў тэксты пазнавальнага, выхаваўчага зместу Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Чарота, Янкі Журбы, таксама песні з нотамі, гульні, народныя казкі, загадкі, прыказкі.

 

У 1921 годзе Якуб Колас прысвяціў Змітраку Бядулю адну са сваіх «Казак жыцця» — «Кучаравае дрэва». Назва была звязана са знешнасцю Бядулі і яго каранямі. Кучаравае, адрознае ад іншых дрэва з твора Якуба Коласа гаворыць: «Так сталася. Я тут вырасла. Сокі гэтай зямлі, куды ўрасло маё карэнне, пераліліся ў сэрца маё і ў думкі мае, і гучаць яны ў песнях маіх...».

З 1926 года пісьменнік загадваў краязнаўча-этнаграфічным часопісам «Наш край» пры Інстытуце беларускай культуры. У 1923 годзе ўвайшоў у новастворанае літаратурнае аб’яднанне «Маладняк», а пазней – ва «Узвышша». Пасля роспуску літаратурных аб’яднанняў быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў БССР.

Вялікая Айчынная вайна прымусіла Змітрака Бядулю пакінуць Беларусь. Ён апынуўся ў Саратаўскай вобласці, дзе нарэшце злучыўся з сям’ёй, якая з’ехала раней. Дарога была цяжкаю: бо цягніку даводзілася ўвесь час прапускаць сустрэчныя, што ішлі на фронт. Пад’язджаючы пад Уральск, Змітрок Бядуля раптоўна памёр, стоячы ў таварняку (месцаў для сядзенння ўсім не хапала) ад інфаркта. І 3 лістапада 1941 года на могілках Уральска быў пахаваны. Арганізаваў там жалобную цырымонію Другі Беларускі дзяржаўны тэатр з Віцебска (сёння Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа). Тэатр якраз быў ва Уральску ў эвакуацыі. Артысты ўрачыста чыталі творы Бядулі каля труны. У тэатры ў Віцебску бываў, выступаў да вайны Змітрок Бядуля.

Вось як згадвае пра пахаванне бацькі ягоны сын, 86-гадовы Яфім Плаўнік: «Памятаю тое пахаванне... Помню да дробязяў. Гэта было як тэатральнае дзейства. Труна стаяла на могілках на высокім пастаменце, да яе вялі сходы. І ўсё было пацягнута чырвонай тканінай. Я па тых сходах, малы, караскаўся, каб развітацца з бацькам... А ўвогуле навокал было ўсё неяк будзённа».

Змітрок Бядуля – аўтар кніг паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікаў апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізаваная і пастаўленая ў 1937 годзе ў БДТ-1, аднайменны балет — у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929—1932), «Выбраныя творы» (1934). Выдаў дзіцячыя кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш), «Хлопчык з-пад Гродна» (1940, паэма). Выдаў даследаванне «Вера, паншчына і воля ў беларускіх народных казках і песнях» (1924), кнігу нарысаў «Дзесяць» (1930).
Пераклаў з іўрыту на беларускую мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С. Годынера «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С. Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будзяка.

Імeм Змітрака Бядулі нaзвaны вyлiцы ў Biцeбcкy, Жaбiнцы, Мaлaдзeчнe, Мiнcкy, шкoлa ў Пacaдцы. Нa дoмe ў Мiнcкy, дзe жыў пicьмeннiк, i нa бyдынкy Пacaдcкaй шкoлы ўcтaнoўлeны мeмapыяльныя дoшкi.

БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ

Наш шлях — цярэблены вякамі,
Наш шлях — пратоптаны лапцямі.
Па ім мы далей пойдзем.
Наш шлях крывёй, слязьмі абмыты,
Наш шлях. Ен намі не забыты,
На ім мы нашу праўду знойдзем.
На шляху — дзедавы магілы,
На шляху — маладыя сілы,
На нашым шляху — наша доля.
На шляху лірнікі спяваюць
I песні вольныя складаюць
Аб беларускім родным полі.
Ачніцесь, бедныя ратаі,
Бо шчасце — будучыня краю
У вашых жа руках!
Ідзіце ўсе, усе бясконца
Пад беларускім ясным сонцам
На беларускі шлях!   

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка