ЗАПРАШАЕМ У АРТ-БАР «СІНЕМА»!

Коласаўскі тэатр шчыра запрашае ўсіх у арт-бар «Сінема», які адкрываецца з нагоды святкавання Міжнароднага дня тэатра ў рамках вечара-канцэрта «ТЭАТР+КІНО». Коласаўцы заўжды імкнуцца паказаць сваім шаноўным гледачам нешта новае і неверагоднае. У арт-бары «Сінема» спяваюць усе – ад уладальніка да прыбіральшчыцы - спяваюць песні з кінафільмаў. Песні добра вядомыя і крыху забытыя, але абавязкова душэўныя і шчырыя. Выконваюць сольна і спеўнымі групамі, у жарт і вельмі сур’ёзна. Вядома, не абыдзецца без драматычных момантаў, гісторый кахання і моцных канфліктаў... Усё ж такі тэатр застаецца тэатрам!
У якасці гасцей у арт-бары «Сінема» выступяць тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка і вакальны ансамбль «Рэзананс» пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава.
Сцэнар Алеся Замкоўскага. Рэжысёры вечара-канцэрта – вядучыя майстры сцэны Ірына Цішкевіч і Святлана Жукоўская. Мастак-пастаноўшчык - Святлана Макаранка. Канцэртмайстар - Алена Парфёнава.
Чакаем вас у арт-бары «Сінема» 28 сакавіка. Пачатак - а 19-й гадзіне!
Добавить комментарий