ЗАПРАШАЕМ НА СПЕКТАКЛІ Ў МАІ!

 

У багатым на розныя святы маі, ці па-беларуску траўні, запрашаем шаноўных гледачоў наведаць тэатр. Мы прапануем самыя разнастайныя пастаноўкі.

6 мая (19:00) на камернай сцэне – монаспектакль «НЕЗАГОЙНАЯ РАНА» актрысы Зінаіды Гурбо.

 

Тэатральная споведзь складаецца з трох навел вядомых беларускіх пісьменнікаў Васіля Быкава, Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча.

Першая – «Незагойная рана» народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Страшная трагедыя беларускага народа падаецца праз прызму ўспрыняцця простай вясковай кабеты Тэклі, якая згубіла свайго сына-салдата. Другая – «Memento mori» Янкі Брыля, які адным з першых у беларускай літаратуры ўзняў тэму «вогненных» вёсак, вельмі нагадваюць жудасную трагедыю Хатыні. Трэцяя – «Балада смяротнікаў» Уладзіміра Караткевіча. Гэта свайго споведзь і разам з тым абвінавачванне вязняў лагера смерці.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

8 мая (18:00) на вялікай сцэне напярэдадні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – драматычная балада «НЕ ПАКІДАЙ МЯНЕ…» Аляксея Дударава.

Жанчына на вайне. Гэта здаецца нейкай бязглуздзіцай, вычварэнствам, бо першае з другім несумяшчальныя. Гэтак жа яе не адпаведныя адно другому прыгажосць і злачынства, каханне і забойства, хараство і кроў. Наш спектакль пра подзвіг маладзенькіх дзяўчат-разведчыц, якія здолелі, ахвяруючы сабой, паралізаваць стратэгічна важны вузел сувязі нямецкай арміі. Чацвёра знешне безабаронных, пяшчотных, не спазнаўшых нават асалоду кахання, але моцных духам дзяўчат змаглі тое, што не здолелі б сотні фізічна загартаваных мужчын.

Наш спектакль – даніна памяці тым, хто цаной уласнага жыцця дапамог наблізіць святую Перамогу. А яшчэ ён пра тое, наколькі вайна сваёй жорсткасцю, антыгуманнасцю, вычварэнствам супярэчыць чалавечай прыродзе, прызначэнню чалавека на Зямлі.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

10 мая (19:00) на вялікай сцэне – меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага драматурга і кінасцэнарыста Эрыка Сігала.

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта (Дзмітрый Каваленка) да Джэніфер Кавілеры (Дар’я Французава). Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта (Юрась Цвірка), таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

12 мая (19:00) на вялікай сцэне – камедыя «ШУКАЕМ ТЭНАРА!» па п’есе амерыканскага драматурга Кена Людвіга.

 

У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі (Цімур Жусупаў). Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка / Юрась Цвірка). Яго дачка Мэгі (Тамара Краснабаева-Чарняк / Святлана Сухадодава), сапрана тэатра Дзіяна (Наталля Саламаха-Конанава) і старшыня опернай гільдыі Джулія (Ніна Обухава) нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс (Яўген Берансеў) адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

14 мая (19:00) на камернай сцэне – трагікамедыя «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» Дональда Лі Коўбэрна.

 

Уэлер Марцін (Пятро Ламан) – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская) – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

15 мая (18:00) на вялікай сцэне – драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана».

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна (заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка) ужо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай (заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна), сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай (Вікторыя Шамардзіна). Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

16 мая (19:00) на вялікай сцэне – гастролі Прадзюсарскага цэнтра «Усё добра». Вы ўбачыце лірычную камедыю «НЕЗАМУЖНЯЯ ЖАНЧЫНА» Льва Карсунскага.

Да 40-гадовай незамужніцы Ірыны сватаецца яе начальнік Фелікс. Але сватаецца гэты «сынок-пестунок» вельмі млявенька: трэці год ходзіць, а на прапанову рукі і сэрца не намякае. Ды як мужчына сябе не выяўляе, сцвярджаючы, што галоўнай для яго з'яўляецца духоўная сувязь. Ірына не сілкуе адменных пачуццяў да Фелікса, але імітуе зацікаўленасць, разумеючы, што замуж выходзіць і нараджаць дзіцё даўно пара.

У гэты млявы раман умешваецца Надзея Андрэеўна, маці Ірыны. Перажываючы за дачку і маючы шмат прэтэнзій да патэнцыйнага зяця, яна паўтарае: «Муж – гэта нагрузка да дзіцяці, а твой Фелікс – гэта велізарная нагрузка!» У выніку не па гадах энергічная мама мяркуе адбіць у «жанішка» жаданне хадзіць да дачкі: прыводзіць «забулдыжку» з-пад гастранома, прадстаўляючы яго жаніхом.

У светлым, добрым спектаклі – тонкі гумар аўтара, натхнёная гульня акцёраў. Усе сітуацыі, ад смешных і недарэчных да сумных і драматычных, выглядаюць шчыра і вельмі пазнавальна. Спектакль валодае той дзіўнай лёгкасцю і выразнасцю, якая абяцае глядацкі поспех і доўгі шчаслівы сцэнічны лёс.

У спектаклі занятая кіназорка, народная артыстка Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Раіса Разанава, артыст Анатоль Кашчэеў, акцёр Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Массавета, ганаровы дзеяч мастацтваў Масквы Дзмітрый Жураўлёў, заслужаная артыстка Расіі Марына Якаўлева.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

17 мая (19:00) на вялікай сцэне – інтэрактыўная камедыя «ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА» па п’есе вядомага беларускага драматурга Аляксея Дударава.

 

Малады акцёр Вілен (Яўген Бераснеў) занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць, «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс (Дзмітрый Каваленка).

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

18 мая (19:00) на вялікай сцэне – камедыя «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА» па п’есе Маргарэт Мэё і Морыса Энэкена.

 

Уільям Гарысан (Цімур Жусупаў) – добры, надзейны муж, які марыць займець дзіця. І самы вялікі ягоны недахоп – нястрымнае пачуццё рэўнасці. Ягоная жонка Кэці (Вікторыя Шамардзіна) думае толькі пра забавы і бесклапотнае жыццё і аднойчы ўтойвае ад мужа, што снедала ў рэстаране з сябрам сям’і Джымі Скотам (Арцём Блахін). Уільям мог бы не заўважыць такую дробязь, але ж Кэці хлусіць яму пастаянна. Пасля чарговага скандалу муж сыходзіць з дому. Каб вярнуць каханага, Кэці вырашаецца на грандыёзны падман, падказаны сяброўкай Мэджы Скот (Святлана Сухадолава).

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

25 мая (19:00) на камернай сцэне – прэм’ера музычнага вечара «ДУШЭЎНАЯ РАЗМОВА». Паказ прысвечаны юбілею артысткі, вядучага майстра сцэны Святлане Жукоўскай.

Калі чуеш песню, то ўзгадваеш нейкія моманты са свайго жыцця, месцы, дзе калісьці быў, ці знаёмых людзей. Свет пастаянна мяняецца, а песні і звязаныя з імі ўспаміны застаюцца.

Падчас музычнага вечара «Душэўная размова» ва ўтульнай атмасферы камернай сцэны гучаць вядомыя песні, артысты-коласаўцы распавядаюць пра іх цікавыя гісторыі, дзеляцца асабістымі ўспамінамі, жартуюць... «Ты у меня одна», «Не исчезай...», «На Тихорецкую», «У природы нет плохой погоды»... І самае галоўнае, што ўсім вядомыя песні яднаюць, адкрываюць блізкасць паміж людзьмі, нараджаюць пачуццё супольнасці. Гэта ж так каштоўна – адчуваць сябе разам з песняй, з калегамі, са шчырымі гледачамі!

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

26 мая (19:00) на вялікай сцэне – рамантычная камедыя «САМАЯ ЖАДАНАЯ» па п’есе Сяргея Гіргеля.

 

…Немалады пісьменнік, кінасцэнарыст Мацье (народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс) шукае сюжэт для новага фільма. І адначасова спадзяецца знайсці шлях да сэрца Раксаны (Наталля Аладка), ягонай натхняльніцы. Мацье прыдумляе для каханай усё новыя прыгоды. На гэты раз ён запрашае Дэвіда (Арцём Блахін) – забяспечанага, але вельмі цынічнага юнака, які спрабуе купіць пачуцці жанчыны за немалыя грошы. Адбываецца неверагоднае: у сэрцы Дэвіда нараджаецца сапраўднае каханне да Раксаны. Каму ж з дваіх мужчын гераіня аддасць перавагу?

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

28 мая (18:00) на камернай сцэне – спектакль «ВАЎКАЛАК» паводле аднайменнага апавядання Яна Баршчэўскага з кнігі «Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях». Жанр спектакля – шлях навяртання.

 

Стары чалавек (Пятро Ламан) праз гады ўспамінае сваё мінулае. Ён быў юнаком (Дзмітрый Каваленка) і кахаў Алёну (Алена Чыстабаева). Тады і яна прыгарнулася да яго. Але з’явіўся служка пана Ілля (Арцём Блахін), разбурыў прыгожую гісторыю жаданнем валодаць і прымусам узяў Алёну ў жонкі. Смутак ахапіў галоўнага героя. А на сваім вяселлі Ілля плоціць Арцёму (Яўген Бераснеў), каб той прапанаваў нешчасліваму юнаку выпіць загаворанай гарэлкі. Моцная крыўда і атрута нараджаюць у юнака жаданне помсты. І вочы ягоныя пачынаюць гарэць па-ваўчынаму. І людзі пужаюцца. А сам ён пераўтвараецца ў ваўкалака – звера, пярэваратня, які бегае па лясах і можа толькі наводзіць страх на былых аднавяскоўцаў.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

29 мая (18:00) на вялікай сцэне – дэтэктыў сямейных адносін «ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» Рабера Тама.

 

 Вось яна, мара кожнага (ну, амаль кожнага) мужчыны: калі вакол восем жанчын, і ўсе цябе любяць. Што можа быць лепей? Пачуваеш сябе на сёмым небе ад шчасця. Вядома, у глыбіні душы разумееш, што любоў іх не цалкам бескарыслівая, але ці бывае на свеце абсалютна бескарыслівая любоў?

Жонка, яе сястра, цешча, дзве дачкі, дзве служанкі і родная сястра ахвяры – адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае – навошта?..

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

31 мая (19:00) на вялікай сцэне – камедыя «ДОКТАР ФІЛАСОФІІ» па п’есе Браніслава Нушыча.

 

Жывата Цвіёвіч (Юрась Цвірка), чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца тытуламі, званнямі, багаццем. Жывата апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада (Дзмітрый Каваленка) на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча заканчвае ўніверсітэт (Яўген Бераснеў). Праўда, прыдбаў хлопец не толькі дыплом, але і жонку (Святлана Сухадолава) з дзіцем…

Узроставае абмежаванне – 12+.   

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) або на сайце kvitki.by.

Сачыце за афішай!
Чакаем вас у тэатры!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка