ЗАПРАШАЕМ НА СПЕКТАКЛІ Ў КАСТРЫЧНІКУ!

У кастрычніку 2021 года Коласаўскі тэатр працягвае радаваць публіку як сваімі новымі работамі – прэм’ернымі спектаклямі, так і сцэнічнымі творамі, выпушчанымі ў мінулыя сезоны, але якія займелі глядацкі поспех.

2 кастрычніка (18:00) вашай увазе будзе прапанавана меладрама «ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ» паводле аднайменнай аповесці амерыканскага пісьменніка і кінасцэнарыста Эрыка Сігала. Стварыў інсцэніроўку і паставіў спектакль заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрый Пахомаў. Ён жа аўтар музычнага афармлення. Сцэнаграфію і касцюмы прыдумаў вядомы тэатральны мастак з Санкт-Пецярбурга Андрэй Пронін. Харэаграфію ўвасобіла Дзіяна Юрчанка.

 

У цэнтры падзей – кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта да Джэніфер Кавілеры. Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Пастаноўка ўражвае прыгожым, стылёва вытанчаным візуальным радам, калі мастацкае афармленне, касцюмы і пластыка злучыцца ў адно цэлае.

У «Гісторыі кахання» кожны глядач знойдзе знаёмыя, шчырыя і палкія, пачуцці, якія хоць калі-небудзь перажываў у сваім жыцці, але найперш ён будзе цікавы моладзевай аўдыторыі.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

3 кастрычніка (18:00) на камернай сцэне тэатра вы зможаце паглядзець яшчэ адзін прэм’ерны спектакль «ЗВЯРЫНЫЯ АПАВЯДАННІ» па п’есе вядомага амерыканскага драматурга Дона Нігра. Жанр гэтай пастаноўкі пазначаны крыху незвычайна – «Дзічына». Справа ў тым, што кожная з 10 міні-п’ес, што ўключана ў спектакль, распавядае як быццам пра жывёлін, але маюцца на ўвазе, канешне ж, людзі, якія не ўпісваюцца ў пэўнае чалавечае, грамадскае, сацыяльнае асяроддзе. І ўсе яны імкнуцца адшукаць у сабе чалавека. Зверы – гэта ўсяго толькі знак, метафара тых ці іншых сцэнічных вобразаў.

 

Усе ролі ў спектаклі выконваюць пяць акцёраў, але толькі трое з іх нясуць асноўны цяжар, бо трымаюць на сабе асноўную фабулу ўсіх сцэнічных расповедаў. Гэта маладыя артысты Арцём Герак, Юлія Крашэўская і –  кантрастам да іх – старэйшына коласаўскай сцэны, народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Тадэвуш Кокштыс. Ім дапамагаюць свайго роду «слугі сцэны», абазначаныя рэжысёрам як шэрыя кардыналы – маладыя артысты Антон Бараноўскі і Герман Дымарэцкі.

Паставіў спектакль малады рэжысёр Аляксей Шаўлоў (г.Масква). Ён жа аўтар  мастацкага і музычнага афармлення.

Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

9 кастрычніка (18:00) будзе паказана драматычная камедыя «БАЛЬНІЦА НА КРАІ СВЕТУ» па п’есе сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава.

Пяць пацыентаў па волі лёсу апынуліся ў адной бальнічнай палаце. Адзін не ведае свайго мінулага, іншыя не ўпэўнены ў будучыні. Нехта марыць выбрацца на волю, нехта – збегчы ў Швейцарыю, а нехта – ціха памерці. І ўсё гэта пад роў самалётаў, што ўзлятаюць з суседняй базы НАТА. У «бальніцы на краі свету» няма ні правых, ні вінаватых, у кожнага свая праўда і сваё ўяўленне пра сэнс быцця. Рознымі шляхамі героі з балканскім запалам набліжаюцца да адзіна магчымага фіналу. Новы спектакль тэатра – пра наіўнасць і веру, пра нашы надзеі і іх сутыкненне з рэальнасцю.

 

Камедыя па п’есе знакамітага сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава насычаная смешнымі жыццёвымі сітуацыямі, актуальнымі жартамі з адценнем абсурду, іранічнымі вобразамі, у якіх многія гледачы пазнаюць сябе. Вы зможаце ўдосталь пасмяяцца, а часам і пасмуткаваць, бо смешнае і журботнае як на сцэне, так і ў рэальнасці вельмі часта мяжуюць адно з другім.

Паставіў спектакль мастацкі кіраўнік Коласаўскага тэатра Міхась Краснабаеў. Ён жа аўтар музычнага афармлення. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка.

Спектакль атрымаў некалькі дыпломаў на першым міжнародным онлайн-фестывалі «Театр@льный круг» (Ліпецк, Расія, 2020), а сёлета намінаваны на прысуджэнне Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

11 кастрычніка (19:00) вас таксама чакае ЮБІЛЕЙНЫ КАНЦЭРТ ЯФІМА ШЫФРЫНА, лаўрэата Усесаюзнага конкурсу артыстаў  эстрады, уладальніка Прэміі «Залаты Астап» і «Кубка Аркадзя Райкіна».

 

Яфім Шыфрын – без перабольшання кароль жанру. Ён адзін з рэдкіх артыстаў гумарыстычнага жанру, што не згубіў здольнасць сваім сольным выступам «трымаць» залу на працягу ўсяго канцэрта. Спектаклі Шыфрына заўсёды заставаліся разумнымі, глыбокімі і добрымі, нават калі павальнае «абдурванне» публікі лічылася справай моднай і прыбытковай. Кожная мініяцюра гэтага артыста – гэта асобны скончаны монаспектакль.

Юбілейны канцэрт прымеркаваны да 65-годдзя вядомага артыста.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

19-20 кастрычніка на вялікай сцэне коласаўскага тэатра адбудуцца гастролі Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.

19 кастрычніка (19:00) вас чакае сустрэча з неўміручай класікай - спектаклем «ДЗЯДЗЯ ВАНЯ». На сцэне ажывуць чэхаўскія героі. Кожная эпоха, кожны час дыктуе свае асаблівасці інтэрпрэтацый гэтых твораў. Асабліва цікава, калі за такі матэрыял бярэцца малады рэжысёр - галоўны рэжысёр тэатра Віталь Краўчанка. Мастак-сцэнограф Крысціна Баранава.

 

Ролі выконваюць Сяргей Чугай (Аляксандр Серабракоў, адстаўны прафесар), Валерыя Лагута (Алена, яго жонка), Ірына Чарняўская (Соня, яго дачка ад першага шлюбу), Галіна Анчышкіна (Марыя Васільеўна Вайніцкая, удава тайнага дарадцы, маці першай жонкі прафесара), Яўген Хромаў (Іван Вайніцкі, яе сын), Павел Канёк (Міхаіл Астроў, доктар), Яраслаў Кубліцкі (Ілля Цялегін, прымак), Наталля Задорына (Марына, нянька).

Узроставае абмежаванне – 14+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

20 кастрычніка (19:00) адбудзецца паказ рамантычнай камедыі «СІЛЬВІЯ» Альберта Гёрні.

Небывалым дзівам у жыцці Грэга і Кэйт робіцца новы сябар – сабака па мянушцы Сільвія. І хто б мог падумаць, што менавіта яна прымусіць Грэга зведаць пачуцці, якіх яму насамрэч бракавала, дазволіць па-новаму паглядзець на свет.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір Пятровіч. Мастак-сцэнограф Андрэй Меранкоў. Мастак па касцюмах Таццяна Лісавенка. Харэограф Варвара Каменская.

Ролі выконваюць Дзіяна Возчыкава (Сільвія), Яўген Хромаў (Грэг), Ліза Астрахава (Кейт), Павел Канёк (Том Кошак), Наталля Голубева / Ірына Шапецька (Філіс), Ірына Чарняўская (Лэслі).

Узроставае абмежаванне 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

24 кастрычніка (18:00) увазе тэатральнай публікі будзе прадстаўлена драматычная камедыя «ШЛЮБ ПА-ІТАЛЬЯНСКУ» па п’есе славутага італьянскага драматурга Эдуарда дэ Філіпа «Філумена Мартурана». Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава. Сцэнаграфія і касцюмы Валянціны Праўдзінай.

 

Багаты неапалітанскі прадпрымальнік дон Даменіка Сарыяна ўжо чвэрць стагоддзя жыве пад адным дахам з Філуменай Мартуранай, сваёй фактычнай жонкай, але так і не бярэцца з ёй шлюбам. І здавалася б, у гэтым ужо няма сэнсу, пакуль лавеласу Даменіка не прыходзіць у галаву афіцыйна ажаніцца з маладзенькай Дзіянай. Гэтая навіна – сапраўдны выклік для Філумены, гатовай змагацца за свой статус і правы. Тым больш у яе на руках моцны козыр: Даменіка – бацька аднаго з трох сыноў Філумены. Вось толькі якога менавіта?

Узроставае абмежаванне - 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце kvitki.by.

Чакаем вас на спектаклях!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка