ЗАГАДЧЫКУ МАСТАЦКА-ПАСТАНОВАЧНАЙ ЧАСТКІ ТЭАТРА РЫГОРУ СУХВАЛУ – 65!
Коласаўскі тэатр віншуе з 65-годдзем
загадчыка мастацка-пастановачнай часткі Рыгора Мікалаевіча Сухвала!
Рыгор Сухвал больш за 35 год служыць у Коласаўскім тэатры. Ад яго працы залежыць паспяховая работа бутафораў, дызайнераў, рэквізітараў, касцюмераў, краўцоў і іншых творчых і тэхнічных супрацоўнікаў, а ў выніку мастацкая якасць спектакляў, іх творчы ўзровень і высокая ацэнка тэатра з боку гледачоў.
З нагоды 65-х угодкаў з дня нараджэння жадаем Вам, шаноўны Рыгор Мікалаевіч, моцнага здароўя, шчасця ў асабістым жыцці, душэўнага і матэрыяльнага дабрабыту, выдатнага настрою, бадзёрасці і трываласці на доўгія гады! Хай сэрца не зведае болю, хай цела не адчуе стомы, хай душа не развучыцца любіць!
Хай вам у радасць будуць гэтыя радкі Генадзя Бураўкіна!
Якое шчасце – жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!
Якое шчасце – жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!
Аднойчы выйсці ў поле на дасвецці,
Каб зразумець – да ачышчальных слёз, —
Якое шчасце – жыць на белым свеце
Сярод вясёлак, птушак і бяроз!.
Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.
Добавить комментарий