ЗАГАДЧЫЦА КАСЦЮМЕРНАЙ ТЭАТРА ТАЦЦЯНА МІКАЛАЕЎНА КУБЛІЦКАЯ СВЯТКУЕ ЮБІЛЕЙ!
20.01.2025
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа віншуе
загадчыцу касцюмернай Таццяну Мікалаеўну Кубліцкую з юбілеем –
60-годдзем з дня нараджэння!
Таццяна Мікалаеўна больш за 20 год год служыць на карысць Коласаўскага тэатра. За гэты перыяд зарэкамендавала сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ад усяе душы віншуе шаноўную Таццяну Мікалаеўну з юбілеем і зычыць ёй моцнага здароўя, заўсёды пазітыўнага настрою! Каб у доме заўсёды было светла, утульна! Поспехаў ва ўсіх распачынаннях, шмат радасці, смеху і дабрыні! Хай мары спраўдзяцца, а блізкія людзі і калегі будуць зычлівымі!
Гады бягуць няспыннай чарадою,
Змяняюць зіму на вясну,
Адносяць з талаю вадою
Жыцця старонку не адну.
І тым не менш, няма падстаў
Для смутку ці расчаравання,
Бо за плячыма – столькі спраў,
Дарог, здабыткаў і кахання.
Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, узнёслым быць,
Жадаем шчырасці і згоды,
Да 100 гадоў у шчасці жыць.


















Добавить комментарий