З ЮБІЛЕЕМ, ВІКТАР ДАШКЕВІЧ!

«Для добрых акцёраў не існуе благіх роляў», – адзначыў нямецкі тэарэтык мастацтва і драматург Фрыдрых Шылер.

3 студзеня 2015 года свой 70-гадовы юбілей адзначае артыст-коласавец, вядучы майстар сцэны Віктар Дашкевіч. На вялікай сцэне, а 18-й гаддзіне, адбудзецца прэм’ерны паказ містыфікацыі «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнай аповесці Ул.Караткевіча, дзе юбіляр сыргае адну з галоўных роляў – шляхціча Дубатоўка.

Віншуем Вас, Віктар Мікалаевіч, з юбілеем! Жадаем моцнага беларускага здароўя Вам і вашым родным, вернасці Тэатру, шчырасці і дасціпнасці!

За творчае жыццё Вы сыгралі шмат разнастайных разнапланавых роляў. Створаныя Вамі героі прымушалі гледачоў плакаць і смяяцца, атрымліваць асалоду ад тэатральнага відовішча. Вы былі дырэктарам беларускага тэатра «Лялька» і двойчы загадчыкам трупы Коласаўскага, а значыць напоўніцу зведалі не толькі сцэнічны працэс стварэння спектакля, але адміністрацыйныя справы.

Ваш досвед вельмі патрэбны коласаўцам. Асабліва маладым артыстам, якія знаходзяцца на самым пачатку доўгага творчага шляху.

Няхай Вашая зорка яшчэ доўга і нястомна гарыць на тэатральным небасхіле!

Да віншаванняў далучаецца класік беларускай літаратуры Якуб Колас

Ты злажы нам песню волі,
Песняй шчасця залівайся,
Ціхім спевам нівы ў полі
Ў струнах сэрца адклікайся,

Каб на нас вясна дыхала,
Грэла душу цеплынёю,
Каб нам сэрца сагравала
Ціхім шчасцем, дабратою.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка