З ЮБІЛЕЕМ, ТАМАРА АРКАДЗЬЕЎНА!

16 сакавіка актрыса, вядучы майстар сцэны Тамара Аркадзьеўна Кабяк адзначае юбілейны дзень нараджэння. Яе з’яўленне ў Коласаўскім тэатры ўнесла шмат новых, яркіх фарбаў у агульную акцёрскую палітру, узбагаціла сцэнічнае мастацтва Беларусі цікавымі вобразамі як класічнага, так і сучаснага рэпертуару. Яе незабыўныя персанажы – Маша з «Касаткі» і Алена Андрэеўна з «Дзядзі Вані» , Ранеўская з «Вішнёвага саду» і Эржы Орбан з «Метамарфоз кахання», Аркадзіна з «Чайкі» і фру Альвінг з «Грахоў бацькоў», Інгрыд з «Жанчын Бергмана» і Манефа з «Мудрацоў», Свіння з «Вельмі простай гісторыі» , Таццяна з «Кошак-мышак» і многія іншыя назаўсёды застануцца ў памяці ўдзячнага гледача.

 Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута Тамара Кабяк трапіла па размеркаванню ў Магілёўскі абласны драмтэатр. Там, дарэчы, пазнаёмілася са сваім мужам, будучым рэжысёрам-коласаўцам Юрыем Лізянгевічам: ён прыязджаў з Кіева ставіць свой дыпломны спектакль. Сямейная пара змяніла многа тэатраў: пабывала і на Далёкім Усходзе, і на Урале (у Чэлябінску), Кіеве, Іжэўску, Ніжнім Ноўгарадзе, але ў выніку самае працяглае прыстанішча атрымалі тут, у Віцебску. Першая роля, якую сыграла актрыса ў коласаўскім тэатры, была Маша, альбо Касатка, жанчына не вельмі строгіх паводзін у спектаклі паводле п’есы Аляксея Талстога. Пачынаў яе ставіць Яўгеній Веснік, знакаміты акцёр і рэжысёр Малога тэатра, потым гэтую працу завяршаў муж актрысы Юрый Лізянгевіч. Так ужо склалася, што ў спектаклях апошняга Тамара Аркадзьеўна сыграла лепшыя свае ролі. З асаблівай удзячнасцю за супольную працу і з цёплымі ўспамінамі прыгадвае актрыса чэхаўскія спектаклі. Вобразы, створаныя ў іх, былі высока ацэнены крытыкай і гледачом, прычым далёка за межамі Віцебска – напрыклад, у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

 Гераіні Тамары Кабяк – часцей за ўсё жанчыны з цяжкім лёсам, якія доўга пакутавалі, жыццё мяняла, перакручвала іх. З шэрагу такіх людзей Ігумення з «П'емонцкага звера» А.Курэйчыка. Яе сіла –у шчырай веры ў Бога, якая можа выратаваць нават грэшніцу. Гэта не зусім звыклая для Тамары Кабяк роля запатрабавала жорсткасці і цвёрдасці характару і ў той самы час глыбокай пяшчоты і разумення. Альбо Эржы Орбан з «Метамарфозаў кахання» І.Эркеня ў пастаноўцы Барыса Эрына. Жанчына, якая пражыўшы жыццё, так і не спасцігла жорсткасці акружаючага свету. Усё бачылася ёй праз ружовае шкло: і каханы Віктор Чэрмлені, і новая сяброўка Павула, і дарослая дачка, і кватарантка Мышка, і сястра Гіза. Толькі інсцэніраваўшы ўласную смерць, Эржы пачынае разумець, хто ёсць хто, і з апошняй надзеяй на паратунак кідаецца да сястры…

Сёння прыхільнікі актрысы могуць убачыць яе ў спектаклях «Дзікае паляванне караля Стаха», дзе яна іграе Кульшу, і «Кошкі-мышкі» – у галоўнай ролі Таццяны.

Жадаем Вам, Тамара Аркадзьеўна, моцнага здароўя, жыццёвага і творчага даўгалецця, новых яскравых роляў, вытрымкі і духоўнай моцы.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка