З ЮБІЛЕЕМ, ТАДЭВУШ АНТОНАВІЧ!

Сёння, 31 кастрычніка 2014 года, споўнілася 80 год народнаму артысту Беларусі, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвушу Антонавічу Кокштысу, аднаму са старэйшых акцёраў Коласаўскага тэатра. Больш за 55 год на віцебскай сцэне, больш за 150 роляў… Павароты часу, змены дзяржаўнага строю, жыццёвыя перашкоды не прымусілі гэтага чалавека здардзіць абранаму шляху: ён застаўся верным Тэатру і сабе самому.

2 лістапада, у нядзелю, а 19-й гадзіне, на коласаўскай сцэне адбудзецца прэм’ера спектакля «Бездань» Рэя Брэдберы, адноўленага спецыяльна да юбілею народнага артыста. Тадэвуш Кокштыс выконвае галоўную ролю Старога.

«Жыццё – як п’еса, не тое важна, ці доўгая яна, а тое, ці добра сыграная». Выказванне рымскага філосафа і паэта Луцыя Сенэкі даволі дакладна выяўляе сутнасць жыцця акцёра, дзе яркія сцэнічныя вобразы шчыльна пераплятаюцца з будзённай мітуснёй.

Шаноўны Тадэвуш Антонавіч!

Віншуем Вас з юбілеем! Няхай не знікае жаданне ствараць на сцэне і хваляваць гледачоў выключнымі яскравымі ролямі! Няхай публіка будзе ўважлівай і ўдзячнай! Няхай восеньскія дні натхняюць на далейшыя духоўныя дасягненні!

Коласаўскі тэатр ганарыцца, што Вы працуеце на яго сцэне!

Здароўя Вам і Вашым родным! Вернасці свайму шляху! Хай нястомна гарыць агмень мастацтва ў Вашым сэрцы!

Да віншаванняў з пранікнёнымі словамі далучаецца класік беларускай літаратуры Янка Купала.

Хай сэрца сэрца не баіцца,
Душа з душою хай пяе;
На думках братніх, як на скрыпцы,
Ты песні выгалась свае!

Дзе зор гуляюць хараводы,
Зірні зухвала, без трывог,
Прагледзь нябесныя ўсе ходы,
Каб аж задумаўся сам бог!

Шчаслівы ты ці нешчаслівы,
Будзі сыноў сваёй зямлі,
Над беларускай соннай нівай
Нязгаслы светач распалі!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка