З НОВЫМ ГОДАМ! З КАЛЯДАМІ!

Любімыя нашыя гледачы!
Сардэчна віншуем вас з Новым, 2023-м, годам і Калядамі!
Няхай ваш наступны год будзе цудоўным! Каб вы і вашыя блізкія былі здаровыя, адчувалі сябе ўпэўненымі ў заўтрашнім дні, моцнымі духам, здольнымі да новых творчых праектаў, каб часцей у душы панаваў аптымізм! Бо сапраўды каштоўным з’яўляецца тое, што патрабуе творчых высілкаў, імкнення да святла, прафесіяналізму і бясконцай любові да мастацтва!
У чаканні радасным прырода
Ўсё навокал чысціць, прыбірае,
Ладзіць нам сустрэчу з Новым годам,
Які хутка ў госці завітае.
Кружыцца вясёлаю завеяй
Ды сняжынкі шчасця рассылае,
Дорыць прадказальную надзею:
Год цудоўны нас усіх чакае!
У суладдзі людзі і прырода,
Радасна віншуюць:
– 3 Новым Годам!


















Добавить комментарий