З НАРАДЖЭННЕМ, ГАЛІНА МІКАЛАЕЎНА!

Сёння, 27 студзеня 2015 года, святкуе 55-годдзе вядучы майстар сцэны Коласаўскага тэатра Галіна Букаціна!
У гэты светлы і ўрачысты для Вас дзень мы мусім прызнацца, што ўсе як адзін у Вас закаханыя. Бо Вы засталіся такой жа чароўнай, прыцягальнай, жыццёва актыўнай, як і ў тыя гады, калі маладзенькай дзяўчынай трапілі ў наш тэатр.
І хоць на вуліцы халодны студзень, мы жадаем, каб нашы добразычлівыя ўсмешкі, нашы кветкі , якія мы сёння кінем да вашых ног, растапілі ільды і сумёты, стварылі сапраўдны вясновы настрой.
Не губляйце сваёй жаноцкасці і абаяльнасці! Жадаем вам новых творчых здзяйсненняў, здароўя, удачы, бясхмарных дзён і вясновага настрою!
А ў дадатак прыміце верш народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна:
Над сонмам гледачоў Вы светла панавалі
Самотнаю душой, суперніца жыцця.
I захлыналі ўсіх пяшчоты Вашай хвалі,
I неслі ў акіян святога забыцця.
Ад рэўнасці да Вас сябе губляла мэта,
I рэкі ўсе назад да Вашых ног цяклі,
I перайначыць лёс валадара й паэта
Вы позіркам адным з усмешкаю маглі.
Згаралі залі ўсе ад воплескаў гарачых,
Паклоннікі ніжэй схіляліся ў журбе.
Ігралі каралеў, манашак і жабрачак,
Ды так і не змаглі сыграць адну сябе.
Добавить комментарий