З ДНЁМ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ!

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
ад усёй душы віншуе ўсіх далучаных з прафесійным святам –
Днём работнікаў культуры!

Праца работнікаў культуры падтрымлівае гарманічнае развіццё асобы і любоў да творчасці ў маладога пакалення, робіць наша жыццё больш прывабным і разнастайным.

Мы імкнемся шчодра дзеліцца з гледачамі багаццем сваёй душы, дарыць радасць дачынення да цудоўнага, самааддана служыць ідэалам дабра, прыгажосці і высокай культуры. Менавіта дзякуючы намаганням работнікаў культуры, іх ведам, вопыту, таленту культура ў сваіх лепшых сцэнічных узорах і праявах служыць людзям. Шчыра дзякуем усім за годнае прадстаўленне беларускага мастацтва на конкурсах і фестывалях самага высокага ўзроўню, за тое, што пра нас ведаюць не толькі ў рэспубліцы, але і за яе межамі.

Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, мужнасці, творчага натхнення, новых поспехаў і дасягненняў у нялёгкай, але такой патрэбнай працы на карысць роднай Беларусі!

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X