З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

Коласаўскі тэатр віншуе з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Яно – адно з тых, калі з’яўляецца яшчэ адна нагода ганарыцца сваёй краінай, даведацца нешта новае пра культурныя традыцыі, гісторыю сваёй Радзімы. У гэты дзень нашы сэрцы перапаўняе радасць і ў той жа час  смутак ад усведамлення таго, якой дарагой сталася наша незалежнасць. Мы ўпэўнены ў тым, што і коласаўскі тэатр, папулярызуючы лепшыя творы беларускай літаратуры, працуючы на роднай мове, адстойваючы блізкія ўсім духоўныя каштоўнасці, вучыць любові да сваёй Бацькаўшчыны, уносіць свой немалы ўнёсак у нацыянальнае адраджэнне,у шчаслівую будучыню нашай Радзімы.

Жадаем міру і згоды, шчасця і дабрабыту Беларусі, а значыць, і ўсім нам!

Хай вершаваныя радкі Генадзя Бураўкіна будуць напамінам пра годнасць Беларусі!

Я не ганю землі чужыя, -
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.

Так карцела - сляза закіпала, -
Каб да сэрца хаця б здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк...

Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына мова
І над хатай буслова жытло?

Хіба душы свае ня лечым
Ад бяздомных бядот і згрызот
Самым простым і самым вечным,
Што пранёс праз вякі народ?

І якія б шляхі ні схадзіў я,
Кліча полацкая сенажаць...
А калі не спяваць аб Радзіме,
Дык навошта наогул спяваць?

Адміністрацыя, прафкам, усе коласаўцы.

Таксама можна прагледзець віншаванне ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X