ЮРАСЬ ЦВІРКА ЎЗНАГАРОДЖАНЫ ЗНАКАМ «ЗА ЎКЛАД У РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ»

Напрыканцы 89-га сезону ў тэатры імя Якуба Коласа добрая навіна: артыст, вядучы майстар сцэны Юрась Цвірка ўзнагароджаны ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».
Юрась Цвірка залічаны ў трупу тэатра пасля конкурснага прагляду ў 1991 годзе. Яго «канёк» – каларытныя, сакавітыя сцэнічныя вобразы, што дазваляе актыўна ўдзельнічаць у рэпертуары. Спачатку асвойваў эпізадычныя ролі. Ён пастаянна ўдасканальвае творчае майстэрства, займаецца самаадукацыяй, праяўляе ініцыятыву, што дазваляе асвойваць не толькі камедыйныя, але і драматычныя ролі.
За час працы ў тэатры Юрась Цвірка сыграў больш за 30 разнапланавых роляў. З іх найбольш знакавыя – Беппа («Бабскія плёткі» К.Гальдоні), Іван («Шагал… Шагал…» У.Драздова), Б’яндэла («Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра), Мазоль («Любоў па перапісцы» Л.Вашка), Камісар паліцыі («От цо да!» С.Яновіча), Комік («Доктар Айбаліт» паводле кінасцэнарыя «Айбаліт-66»), Галахвасты («За двума зайцамі» М.Старыцкага), Другі шляхцюк («Несцерка» В.Вольскага), Усевалад («Кракаўскі студэнт» Г.Марчука), Ласкін («Пазычанае шчасце» Ф.Палачаніна), Равін («Прывітанне, Альберт!» Ю.Сохара), Гаспадар («Конскі партрэт» Л.Родзевіча), Галутвін («Мудрацы…» А.Астроўскага), Дзядзька Мікола («Ліфт» Ю.Чарняўскай), Сцяпан («Што баліць?» Л.Агулянскага), Макбет («Макбет» У.Шэкспіра), брат Ларэнца («Рамэа і Джульета» У.Шэкспіра), спадар Луазо («Дыліжанс» У.Кандрусевіча паводле навелы «Пышка» Гі дэ Мапасана), Сондэрс («Шукаем тэнара!» К.Людзвіга).
Добавить комментарий