ЮРАСЬ ЦВІРКА ЎЗНАГАРОДЖАНЫ ДЫПЛОМАМ «ЗА ЛЕПШУЮ МУЖЧЫНСКУЮ РОЛЮ ДРУГОГА ПЛАНУ»

08.10.2025
На IX Рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў, які адбыўся ў Брэсце, артыст драмы, вядучы майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка ўзнагароджаны дыпломам «За лепшую мужчынскую ролю другога плану» - за ролю бацькі Алёны ў фільме «Киношники». Фільм створаны на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» у 2023 годзе.
Акрамя таго, Юрась Цвірка здымаўся ў фільмах «Яблоко луны» ў ролі Цімафея (2009), «Шагал-Малевіч» (2013), «Новогодний папа» (2014), у серыялах «Мухтар. Новый след» у ролі Ліпава (серыя «Липовый фермер», 2018), «Красная королева» ў ролі Сакратара абкама (2015), «Следователь Протасов» у ролі доктара Яўгена Васільевіча (серыя «Наследство», 2013), «Суд» (серыя «Жестокость», 2009). У верасні 2025 года адбылася прэм'ера фільма «Классная» кінастудыі «Беларусьфільм», у якім коласавец сыграў ролю Загадчыка гаспадаркай.
Шчыра віншуем артыста з узнагародай
і зычым яму натхнення, далейшых творчых поспехаў і здабыткаў, моцнага здароўя!






















Добавить комментарий