ЮРАСЬ ЦВІРКА: «ГЭТА МОЙ ЛЮБІМЫ ГЛЯДАЧ…»

 

Радуючы віцебскіх гледачоў сцэнічным майстэрствам больш за 30 год, 27 верасня, у дзень свайго 55-годдзя, артыст-коласавец Юрась Цвірка выйшаў на сцэну ў ролі дырэктар Кліўленд Гранд Апера ў спектаклі «Шукаем тэнара!» К.Людвіга.

Пасля паклону адбылася віншавальная частка. Ад імя ўладаў Юрася Цвірку віншавалі начальнік Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Пётр Падгурскі, старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч, начальнік аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама Наталля Шыянок. Юрый Браніслававіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і Падзякай старшыні Віцебскага гарвыканкама.

 

Ад імя абласной прафсаюзнай арганізацыі віншавалі старшыня прафкама тэатра Кацярына Мураўёва і вядучы майстар сцэны Анжаліка Баркоўская. І ўручылі Ганаровую грамату Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

 

Творчага неспакою і гарэння, новых вобразаў, якія б выклікалі ў артыста і гледачоў добрыя эмоцыі і цеплыню зычылі дырэктар тэатра Юлія Харкевіч і рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.

 

З творчымі віншаваннямі выйшлі малады калега, артыст Антон Бараноўскі, Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускі тэатр «Лялька», вядучыя майстры сцэны Святлана Жукоўская і Наталля Аладка ў вобразах графін Вішняў.

У фінальнай прамове Юрась Цвірка прызнаўся ў любові да гледачоў і паабяцаў працаваць на сцэне, служыць тэатру столькі, колькі будзе жыць.

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X