ЮЛІЯ КАРЫМАВА АДЗНАЧАНА НА КОНКУРСЕ імя ЗАСЛУЖАНАГА ДЗЕЯЧА МАСТАЦТВАЎ БЕЛАРУСІ І.М.УШАКОВА ЗА ЛЕПШАЕ МАСТАЦКАЕ АФАРМЛЕННЕ СПЕКТАКЛЯ

Мастак-дэкаратар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Юлія Карымава атрымала Ганаровую грамату Беларускага фонда культуры на XVI конкурсе імя заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь І.М.Ушакова за лепшае мастацкае афармленне спектакля – «Каралева прыгажосці з Лінэна» М.МакДонаха. Акрамя таго, Юлія Карымава атрымала права ў любы час выстаўляцца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.

Юлія Карымава мае добры досвед у мастацкім афармленні спектакляў, яе сцэнаграфія адрозніваецца ўдалым спалучэннем бытавых элементаў і вобразнасці, лёгкасцю і арыгінальнасцю. Яна з’яўляецца мастаком пастаноўшчыкам спектакляў «Фламенка» В.Маслюка, «Дарагая Памэла Кронкі!» Дж.Патрыка, «Жанчына ў пясках» Каба Абэ, «Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча, мастаком па касцюмах спектакля «І нас пацалуе світанак» В.Острава.

Коласаўцы ганарацца калегай і жадаюць ёй неўтаймоўных творчых памкненняў, моцнага здароўя, паспяховых пастановак, прызнання гледачоў і калег!

Спасылкі на навіны:
- Уручэнне прэміі імя І. М. Ушакова (Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры)

- Лучшим сценографам вручена Премия имени Ивана Ушакова (ОНТ)

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка