«ВЫТАНЧАНЫ ПАДМАН» – ПЕРШАЯ ПРЭМ’ЕРА Ў НОВЫМ ТЭАТРАЛЬНЫМ СЕЗОНЕ

 

28 кастрычніка (19:00) і 29 кастрычніка (18:00) адбудзецца першая прэм’ера для дарослага гледача ў новым, 97-м, тэатральным сезоне – сатырычная гісторыя «Вытанчаны падман», пастаўленая па вядомай камедыйнай п’есе Мікалая Гогаля «Гульцы».

 

Галоўныя яе героі, карцёжнікі Суцяшальны, Швохнеў і Кругель віртуозна ашукваюць і абкрадаюць заезджага шулера Іхарава. Пры першым знаёмстве яны робяць выгляд, быццам бы не ведаюць пра здольнасці Іхарава, які спрактыкавана валодае картамі і мае крапавую, шулерскую калоду. Ён жа мэтанакіравана сядае гуляць з імі, бо чуткі пра майстэрства і ўменні гэтай кампаніі даўно ходзяць па свеце. Жадаючы пераплюнуць вялікіх знаўцаў сваёй справы, Іхараў сам трапляе ў складаную сітуацыю, у сетку вытанчанага падману.

 

Нягледзячы на тое, што п’еса напісана ў 1842 годзе і годам пазней упершыню пастаўлена ў Малым тэатры Расіі, драматургічны матэрыял здаўся рэжысёру, ды іншым стваральнікам спектакля на дзіва вострым, актуальным на сёння і праблемным. Бо наш час выкінуў на паверхню жыцця розных махляроў, прайдзісветаў і праныраў – людзей з нячыстымі намерамі і гэткай жа бруднай душой.

 

Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Музыка Аляксандра Гембіцкага. Музычная апрацоўка Давіда Нураліева. Харэограф Сяргей Талкач. Пераклад на беларускую мову Алеся Замкоўскага.

У спектаклі занятыя: Цімур Жусупаў / Дзмітрый Каваленка (Іхараў), Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў (Суцяшальны), Вадзім Асвяцінскі / Максім Ратомскі (Швохнеў), Арцём Блахін / заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (Кругель), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў / Пётр Ламан (Глоў Міхаіл Аляксандравіч), Антон Бараноўскі / Герман Дымарэцкі (Глоў Аляксандр Міхайлавіч), Генадзь Гайдук / Юрась Цвірка (Замухрышкін Псой Стахіч), Міхаіл Асанаў / Раман Волат (Аляксей, служка карчмы), Ілля Блыкін / Дзмітрый Філімоненкаў (Гаўрушка, служка Іхарава), у пластычных сцэнах – Ульяна Ацясава, Анжаліка Баркоўская, Ксенія Камінская, Тамара Краснабаева-Чарняк, Таццяна Рогат, Святлана Сухадолава, Дар’я Французава, Вікторыя Шамардзіна.

Узроставае абмежаванне – 16+.

 

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81).

На сайце kvitki.by - 28 кастрычніка (19:00) і 29 кастрычніка (18:00).

На сайце 24afisha.by - 28 кастрычніка (19:00) і 29 кастрычніка (18:00).

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X