ВЫНІКІ ЮБІЛЕЙНАГА 2016-га

Вось і адгучаў, адблішчэў 90-ы год Коласаўскага тэатра. Ён супаў з усебеларускім Годам культуры. Час азірнуцца і перагледзець тое, з чым прышоў тэатр да пачатку 2017 года.

Прэм’еры

драма «Белы анёл з чорнымі крыламі» Дзіяны Балыка. Рэжысёр-пастаноўшчык  – заслужаны дзеяч мастацтваў, мастацкі кіраўнік тэатра Валеры Анісенка, мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур
– фантазія «Цень думкі нашай…» паводле п’есы Францішка Аляхновіча «Цені». Рэжысёр-пастаноўшчык Ніна Обухава, мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур
балаган «Смяротны нумар» Алега Антонава. Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў, мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка
п’еса «Дзіўная місіс Сэвідж» Джона Патрыка. Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Юрый Пахомаў, мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка
меладрама «Матылёк... Матылёк...» Альда Нікалаі. Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў, мастацкі кіраўнік тэатра Валеры Анісенка, мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур
музычная казка «Прыгоды Дзюймовачкі» Паўла Ісайкіна паводле Ханса Крысціяна Андэрсенам. Рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў, мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка, кампазітар Руслан Стаброўскі, тэксты песень – Алесь Замкоўскі
спектакль-споведзь «Незагойная рана» па матывах твораў Васіля Быкава, Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча. Пастаноўка Зінаіды Гурбо, мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур
аднаўленне музычнай казкі «Сіўка-Бурка» Яўгена Тарасава. Рэжысёр аднаўлення Ірына Цішкевіч
у новым акцёрскім складзе паказана камедыя «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.» Рэя Куні. Увод акцёраў - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў

90-годдзю Коласаўскага тэатра і Году культуры прысвячаецца

– Тыдзень камернай сцэны і тыдзень драмы і трагедыі
– акцёрскі баль «У віхуры ілюзій»
– гарадскі конкурс «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр-20»
– 75 год спектаклю «Несцерка»
– Навукова-практычная канферэнцыя «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент» (18 лістапада)

– прэзентацыя кнігі віцебскага кразнаўцы Аркадзя Падліпскага «Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа: страницы прошлого и настоящего».
– юбілейны урачыста-творчы вечар «Тэатр прызямліўся ў Віцебску»
– адкрыццё выставы ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі «Тэатр у люстэрку часу»
– прэзентацыя беларускага пераклада кнігі доктара філалагічных навук, дацэнта Варшаўскага ўніверсітэта Андрэя Масквіна «Беларускі тэатр 1920-30-х: адабраная памяць»

Юбілеі

– 55-годдзе артысткі, вядучага майстра сцэны Раісы Грыбовіч
– 65-годдзе артысткі, вядучага майстра сцэны Валянціны Багданавай
– 70-годдзе артысткі, вядучага майстра сцэны, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Сквароцвай
– 65-годдзе артысткі, вядучага майстра сцэны Тамара Кабяк
– 55-годдзе артысткі Вольгі Куляшовай
– 85-годдзе заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Шашкінай

Узнагароды

– ордэн Францыска Скарыны – вядучы майстар сцэны, народны артыст Беларусі Тадэвуш Кокштыс
– медаль Францыска Скарыны – вядучы майстар сцэны Пятро Ламан
– ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» – вядучы майстар сцэны Галіна Букаціна і вядучы майстар сцэны Віктар Дашкевіч
– нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» – вядучы майстар сцэны Алена Шарэпчанка
– Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – вядучы майстар сцэны Раіса Грыбовіч, вядучы майстра сцэны, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова, мастцкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка
– Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – вядучы майстар сцэны Віктар Дашкевіч
– Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь – вядучы майстар сцэны Генадзь Гайдук, артыст Раман Салаўёў
– ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» – рэжысёр-пастаноўшчык Міхась Краснабаеў
– Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта – вядучы майстар сцэны Наталля Аладка, вядучы майстар сцэны Зінаіда Гурбо
– Падзяка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта –юрысконсульт Жанна Харытонава, загадчык мастацка-пастановачнай часткі Рыгор Сухвал
– Ганаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў – дырэктар Аляксандр Старых
– Ганаровая грамата ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама – вядучы майстар сцэны Валянцін Цвяткоў
– званне «Віцябчанін года» ў намінацыі «Грамадскае прызнанне» – вядучы майстар сцэны народная артыстка Беларусі Святлана Акружная
– Ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта –літаратурны рэдактар, тэатразнаўца Юрый Іваноўскі, бухгалтар Наталля Дзямешка
– Падзяка старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта – вядучы бухгалтар Алена Вашчанка, майстру асвятляльнага ўчастка Яўген Куляшоў
– Ганаровая грамата Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў – тэхнік Сяргей Новікаў, мастак-грымёр Святлана Шацько, кравец Таццяна Худая
– Ганаровая грамата адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска – артыстка Святлана Сухадолава, мастак-дызайнер Наталля Ярмолава, майстар Ігар Бажанаў, білетны касір Марына Гаўрышава
– Падзяка главы адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска –мастак-бутафор Паліна Сухвал
– Ганаровая Грамата Цэнтральнага камітэта прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – вядучы майстар сцэны, старшыня прафсаюзнага камітэта тэатра Яўген Бераснеў
– Грамата Цэнтральнага камітэта прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму – вядучы майстар сцэны Пятро Ламан, артыстка Вікторыя Шамардзіна
– Грамата Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры – вядучы майстар сцэны Генадзь Гайдук, артыстка Вольга Куляшова, артыстка Юлія Крашэўская
– Ганаровая грамата прафсаюзнага камітэта Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа – артыстка Юлія Цвікі, артыст Дзмітрый Каваленка, старшы кантралёр білетаў Антаніна Капусцінская, вартаўнік Іван Казлоў, рабочы па комплексным аблугоўванні Віктар Пячко, прыбіральшчыца Надзея Малей
– Спецыяльны прыз тэатр імя Якуба Коласа – вядучы майстар сцэны, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў, галоўны мастак тэатра Святлана Макаранка, вядучы майстар сцэны,  народны артыст Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Кокштыс, вядучы майстар сцэны, народны артыст Беларусі Святлана Акружная
– Ганаровыя граматы тэатра імя Якуба Коласа – вядучы майстар сцэны Зінаіда Гурбо, рэквізітар Галіна Магучая, гардэробшчык Зоя Лось, павераная Соф’я Мулер, вядучы майстар сцэны Ірына Цішкевіч, галоўны інжынер Леанід Гайдамовіч, кантралёр білетаў Галіна Есіпава, кравец Алена Кумейша, Кацярына Казлова, вартаўнік Аляксандр Жыгуноў

Фестывалі

VI Міжнародны фестываль камерных і монаспектакляў «LUDI» (Арол, Расія). Трагікамедыя «Пахавайце мяне за плінтусам». «Лепшая жаночая роля» – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, вядучы майстар сцэны Тамара Скварцова за ролю Бабулі. «Лепшая мужчынская роля другога плану» – вядучы майстар сцэны Пятро Ламан за ролю Дзеда. «Надзея сцэны» – артыст Раман Салаўёў за ролю Сашы Савельева. «Лепшая работа мастака» – мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур.
VII Міжнародны фестываль камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «АртОкраина» (Санкт-Пецярбург, Расія). Драма пастаноўка «Гэта ўсё яна» названая «Лепшым спектаклем».

Здабыткі

актрысы тэатра Ніна Обухава і Ірына Цішкевіч скончылі рэжысёрскае аддзяленне, а Вікторыя Шамардзіна – акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
адноўленыя тэатральныя субботы для дзяцей і іх бацькоў
сайт Коласаўскага тэатра адаптаваны пад планшэты і мабільнікі
– падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве з трыма расійскімі тэатрамі: Сергіева-Пасадскім драматычным тэатрам-студыяй «Тэатральны каўчэг», Бранскім абласным тэатрам драмы імя А.К.Талстога і Санкт-Пецярбургскім тэатрам «За чорнай рэчкай».

Страты

– сышоў з жыцця сапраўдны коласавец, інжынер-механік Анатоль Гурбо
– сышоў з жыцця беларускі кампазітар, аўтар музыкі спектакля «Сымон-Музыка» Сяргей Картэс
– сышоў з жыцця акцёр-коласавец, вядучы майстар сцэны Валянцін Цвяткоў

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка