ВЫНІКІ КОНКУРСУ ТЭАТРАЛЬНАГА ПЛАКАТА ДА ПРЭМ’ЕРЫ СПЕКТАКЛЯ «СТАРЫ-СТАРЫ СЕНЬЁР З ВЯЛІЗНЫМІ КРЫЛАМІ»

21 лістапада 2020 года, у дзень нараджэння Коласаўскага тэатра, перад паказам прэм’еры спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі», адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу тэатральнага плаката.

Удзел у конкурсе прынялі 23 маладыя мастакі і дызайнеры. Уразіла разнастайнасць творчых падыходаў, таму выбраць сярод іх лепшых было няпростай справай. Але ў выніку пераможцы былі названыя. На вялікай сцэне іх віншавала мастак-дэкаратар тэатра, мастак-пастаноўшчык спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі» Наталля Лавіцкая-Ярмолава.

Дыпломам I ступені ўзнагароджаная Марта Чарных.
 

Дыпломам II ступені ўзнагароджаная Анастасія Аўчук.
 

Дыплом III ступені ўзнагароджаная Крысціна Шылко.
 

Дыпломам па выніках інтэрнэт-галасавання ў акаўнце Коласаўскага тэатра ў сацыяльнай сетцы Instagram
узнагароджаная Паліна Цімашэнка.

 

Астатнія канкурсанты ўзнагароджаныя дыпломамі ўдзельнікаў.

Віншуем і дзякуем усім удзельнікам, чакаем на спектаклях Коласаўскага тэатра!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X