ВЯДУЧЫ ІНЖЫНЕР КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА СТАНІСЛАЎ ЛОСЬ СВЯТКУЕ 60-годдзе!
Коласаўскі тэатр віншуе з 60-годдзем
вядучага інжынера тэатра Станіслава Рычардавіча Лося!
Станіслаў Рычардавіч больш за 30 год служыць на карысць Коласаўскага тэатра. Ад яго працы залежыць электразабеспячэнне, устойлівасць, бесперабойнасць і надзейнасць работы ўсіх службаў.
Калектыў тэатра віншуе Станіслава Рычардавіча з юбілеем, у якім так гарманічна спалучаюцца жыццёвая мудрасць, досвед пройдзенага шляху, прафесійнае майстэрства, асабістыя дасягненні і рэалізаваныя мэты.
На доўгія гады зычым юбіляру моцнага здароўя, поспехаў, выдатнага настрою, павагі і любові з боку родных, блізкіх і калег, жыццёвага аптымізму, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту!
На радасць у святочны дзень - прыгожыя вершаваныя радкі:
Мы шчыра жадаем у дзень юбілею:
Хай радасць і шчасце сэрца сагрэюць,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату
І стол на прысмакі будзе багаты.
Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў,
Дабра, і спакою, і доўгага веку,
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога.
Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.
Добавить комментарий