ВЯДОМЫЯ РАСІЙСКІЯ АРТЫСТЫ ТЭАТРА І КІНО НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

 

16 мая (19:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі Прадзюсарскага цэнтра «Усё добра»  (г.Масква, Расія), які пакажа лірычную камедыю вядомага расійскага драматурга Льва Карсунскага «НЕЗАМУЖНЯЯ ЖАНЧЫНА».

Кожная жанчына марыць пра нешта неверагоднае, што пераверне яе штодзённае, аднастайнае жыццё.

Да 40-гадовай незамужніцы Ірыны сватаецца яе начальнік Фелікс. Але сватаецца гэты «сынок-пестунок» вельмі млявенька: трэці год ходзіць, а на прапанову рукі і сэрца не намякае. Ды як мужчына сябе не выяўляе, сцвярджаючы, што галоўнай для яго з'яўляецца духоўная сувязь. Ірына не мае адменных пачуццяў да Фелікса, але імітуе зацікаўленасць, разумеючы, што замуж выходзіць і нараджаць дзіцё даўно пара.

У гэты млявы раман умешваецца Надзея Андрэеўна, маці Ірыны. Перажываючы за дачку і маючы шмат прэтэнзій да патэнцыйнага зяця, яна паўтарае: «Муж – гэта нагрузка да дзіцяці, а твой Фелікс – гэта велізарная нагрузка!» У выніку не па гадах энергічная мама мяркуе адбіць у «жанішка» жаданне хадзіць да дачкі: прыводзіць «забулдыжку» з-пад гастранома, прадстаўляючы яго жаніхом.

У светлым, добрым спектаклі – тонкі гумар аўтара, натхнёная гульня акцёраў. Усе сітуацыі, ад смешных і недарэчных да сумных і драматычных, выглядаюць шчыра і вельмі пазнавальна. Спектакль валодае той дзіўнай лёгкасцю і выразнасцю, якая абяцае глядацкі поспех і доўгі шчаслівы сцэнічны лёс.

Рэжысёр пастаноўкі – Міхаіл Мамедаў. Мастак – заслужаны мастак Расіі Юрый Даламанаў.

У спектаклі занятая кіназорка, народная артыстка Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Раіса Разанава, вядомая па многіх кінастужках савецкіх часоў («Гуля Каралёва» – галоўная роля, «Падлеткі ў Сусвеце», «Не хадзіце, дзеўкі, замуж», «Масква слязам не верыць», «Белы Бім Чорнае вуха», «Бязбацькаўшчына», «Дамскае танга», «Канец аперацыі «Рэзідэнт» і постсавецкага часу ( «Забойства на Жданаўскай», «Му-му», «Ці не паслаць нам ганца? », «Жоўтае вока тыгра» і іншых).     

Апрача яе таксама ўдзельнічаюць:  артыст Анатоль Кашчэеў (тэлесерыял «Салдаты», фільмы «Бедныя сваякі», «Суседзі» і іншыя), акцёр Маскоўскага акадэмічнага тэатра імя Массавета, ганаровы дзеяч мастацтваў г.Масквы Дзмітрый Жураўлёў (фільмы «Вялікая гульня» , «Следапыт», серыял «Глушэц» і іншыя), заслужаная артыстка Расіі Марына Якаўлева (фільмы «Мая Анфіса», «Абрыў», «Подых навальніцы», «Аднойчы праз дваццаць год», «Цыганскае шчасце», «Міхайла Ламаносаў» і шмат іншых) .

Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка