ВЯЧЭРНІЯ ПЛЕНЭРНЫЯ ПАКАЗЫ СПЕКТАКЛЯЎ ПРА МАСТАКОЎ – «ШАГАЛ… ШАГАЛ…» і «ІЛЛЯ РЭПІН. ЗДРАЎНЁЎСКІЯ ЗАМАЛЁЎКІ»

15.06.2026

Традыцыйнымі ў час правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» сталі вячэрнія пленэрныя паказы спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Традыцыя працягнецца і сёлета.

14 і 19 ліпеня 2026 года (20:00) на тэрыторыі Дома-музея Марка Шагала ў Віцебску (вуліца Пакроўская, 11) пройдуць паказы эцюдаў памяці «Шагал… Шагал…» па п’есе Уладзіміра Драздова «Прамы вагон да Парыжа з усімі перасадкамі». 

Перад пачаткам спектакля адбудзецца квэст па Доме-музеі Марка Шагала.

  

Гэты спектакль – гімн Віцебску, гораду маладосці Марка Шагала. У 20-я гады, калі адбываецца дзеянне спектакля, тут быў цэнтр бурнага палітычнага і культурнага жыцця. Зусім малады мастак, яго маці, бацька, першае захапленне Волечкай, унучкай суседкі Сцяпанаўны; сапраўднае каханне да Бэлы і, нарэшце, цвёрдае рашэнне паехаць вучыцца ў Парыж... Пакідаючы свой родны горад, Марк Шагал не здагадваўся пра сваю будучую парыжскую славу, не думаў, што больш ніколі не пабачыць родных… Яны ажывуць на палотнах мастака, якія ўзніклі з уражанняў віцебскага юнацтва.

Ролю Марка Шагала выконвае Генадзь Гайдук, уладальнік медаля Францыска Скарыны.


15, 16 і 17 ліпеня 2026 года (19:00, 21:00) на тэрыторыі музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» (Віцебскі раён, вёска Койтава) адбудуцца паказы драматычнага нарыса «Ілля Рэпін. Здраўнёўскія замалёўкі» па п’есе Алеся Замкоўскага.

  

У 1892 годзе сусветна вядомы мастак Ілля Рэпін набыў каля Віцебска сядзібу і назваў яе Здраўнёва. Дзвінскія прасторы сталі месцам яго натхнення і адпачынку ад пецярбургскай мітусні. Дзякуючы вялікім творчым намаганням Рэпіна, былая сядзіба Сафіеўка набыла выключны мастацкі выгляд. Ліпавая алея, альтанкі, прыгожая сажалка, горка натуршчыка «Манблан»... Сядзібны дом з зубчастай вежай, пабудаваны па асабістым плане мастака, і зараз здзіўляе многіх чароўнай вытанчанасцю...

Спектакль вяртае гледачоў у пачатак ХХ стагоддзя. Коласаўцы расказваюць пра Іллю Рэпіна і яго сям’ю, пра яго пастаянны ўнутраны творчы неспакой, пра тое, ці можа мастацтва для геніяльнага мастака быць вышэй за ўсе іншыя жыццёвыя каштоўнасці.

Ролю Іллі Рэпіна выконвае Яўген Бераснеў, вядучы майстар сцэны тэатра.

Для гледачоў будзе арганізаваны ад’езд ад тэатра да музея-сядзібы «Здраўнёва» – у 18:20 і 20:20.


Квіткі на вячэрнія пленэрныя спектаклі можна набыць анлайн.

І ў касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X