«ВОСЕМ ЗАКАХАНЫХ ЖАНЧЫН» - У ЭФІРЫ ТЭЛЕРАДЫЁКАНАЛА «ВІЦЕБСК»

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» працягвае па суботах трансляцыю спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
29 жніўня, у 13-00 і 19-15, на тэлеканале «Віцебск» адбудзецца паказ спектакля «Восем закаханых жанчын» па п'есе Рабэра Тама.
Прэм’ера спектакля адбылася 28 чэрвеня 2018 года.
Вось яна, мара кожнага (ну, амаль кожнага) мужчыны: калі вакол восем жанчын, і ўсе цябе любяць. Што можа быць лепей? Пачуваеш сябе на сёмым небе ад шчасця. Вядома, у глыбіні душы разумееш, што любоў іх не цалкам бескарыслівая, але ці бывае на свеце абсалютна бескарыслівая любоў?
Жонка, яе сястра, цешча, дзве дачкі, дзве служанкі і родная сястра ахвяры – адносіны паміж імі вельмі і вельмі заблытаныя. Зайздрасць, рэўнасць, старыя крыўды – усяго тут намяшана. Але хто ж з гэтых улюбёных жанчын забіў беднага тату? І галоўнае – навошта?..
Пераклад Пятра ЛАМАНА. Рэжысёр-пастаноўшчык Уладзімір САВІЦКІ. Мастак-пастаноўшчык Ларыса РУЛЁВА. Музычнае афармленне Паўла ЗАХАРАНКІ. Харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.
У паказе спектакля занятыя заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (ГАБІ), Святлана Сухадолава (СЮЗОН), Анастасія Рэўчанка-Лук'янава (КАТРЫН), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова (МАМІ), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (АГУСЦІНА), Святлана Жукоўская (ШАНЭЛЬ), Ганна Дубчанка (ЛУІЗА), Ірына Цішкевіч (П’ЕРЭТТА).
Добавить комментарий