ВІНШУЕМ З ЮБІЛЕЕМ ВЯДУЧАГА БУХГАЛТАРА ДЗЯМЕШКА НАТАЛЛЮ ЛЕАНІДАЎНУ!

03.07.2025

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа віншуе з юбілеем вядучага бухгалтара тэатра ДЗЯМЕШКА НАТАЛЛЮ ЛЕАНІДАЎНУ!

Наталля Леанідаўна многа год служыць на карысць Коласаўскага тэатра. За гэты перыяд зарэкамендавала сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ад усяе душы віншуе шаноўную Наталлю Леанідаўну з юбілеем і зычыць ёй моцнага здароўя, заўсёды пазітыўнага настрою! Каб у доме заўсёды было светла, утульна! Поспехаў ва ўсіх распачынаннях, шмат радасці, смеху і дабрыні! Хай мары спраўдзяцца, а блізкія людзі і калегі будуць зычлівымі!

Гады бягуць няспыннай чарадою,
Змяняюць зіму на вясну,
Адносяць з талаю вадою
Жыцця старонку не адну.

І тым не менш, няма падстаў
Для смутку ці расчаравання,
Бо за плячыма – столькі спраў,
Дарог, здабыткаў і кахання.

Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, узнёслым быць,
Жадаем шчырасці і згоды,
Да 100 гадоў у шчасці жыць.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X