ВІНШУЕМ З ДНЁМ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ!

Дарагія мужчыны!

Ад імя цудоўнай паловы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа віншуем вас са святам мужнасці, сілы і адвагі – з Днём абаронцаў Айчыны!

Жадаем Вам моцнага здароўя, узаемнага кахання і любові, поспехаў у творчасці, працы і асабістым жыцці, аптымізму, выдатнага настрою, ажыццяўлення ўсіх самых смелых задум, а галоўнае – заставайцеся заўсёды апорай і аховай для сваіх жанчын!

Хай будуць вам на радасць у святочны дзень вершаваныя радкі Тамары Барадзёнак.

Здаўна вядзецца, што мужчыны
Па цэлым шэрагу прычын
Завуцца моцнай палавінай,
А доля слабых — для жанчын.

Няхай сабе, але заўсёды,
Калі прыходзіць іхні час,
Мужчыны ўсе свае нягоды
Нясуць даверліва да нас.

Ідуць да верных, да каханых
Хавацца ад бяды любой.
Гаіць душы мужчынскай раны
Найлепш жаночаю рукой.

I добра ведаюць мужчыны:
Як ні рабі, што ні кажы,
Ды толькі пуста без жанчыны
I ў доме іхнім, і у душы.

Быў ёсць заўжды і быць павінны
Закон няпісаны адзін —
Дзе сілу чэрпаюць мужчыны?
Адказ: у слабасці жанчын.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка