ВІНШУЕМ ВЯДУЧАГА БУХГАЛТАРА КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА НАТАЛЛЮ ДЗЯМЕШКА З ЮБІЛЕЙНЫМ ДНЁМ НАРОДЗІНАЎ!

Коласаўскі тэатр віншуе з юбілейным днём народзінаў
вядучага бухгалтара Наталлю Леанідаўну Дзямешка!

Больш за 30 год свайго жыцця аддала Наталля Леанідаўна служэнню Коласаўскаму тэатру. Калегі добра ведаюць яе як прынцыповага, добрасумленнага, дысцыплінаванага работніка.

У Ваш святочны дзень, Наталля Леанідаўна, ад усяго тэатра віншуем Вас ад шчырае душы з выдатнай юбілейнай датай, якая сведчыць пра Вашу жыццёвую мудрасць, вопыт пройдзенага шляху, прафесійнае майстэрства, асабістыя дасягненні.

На доўгія гады жадаем Вам моцнага здароўя, поспехаў, выдатнага настрою, павагі і любові з боку родных, блізкіх і калег, жыццёвага аптымізму, матэрыяльнага і сямейнага дабрабыту!

Няхай у радасць вам будуць гэтыя вершаваныя радкі!

Няхай ярчэй засвеціць сонца ўранні,
Сагрэе промнямі надзей.
Ад сэрца нашы пажаданні
Мы дасылаем Вам у гэты дзень.
Хай марам Бог пашле здзяйсненне,
А час для Вас прыпыніць ход.
Увесь наш калектыў Вам зычыць
Здароўя, міру і шчаслівых доўгіх год.
Хай юбілей нясе Вам шчасце,
Ні кроплі смутку, ні адной слязы.
Душэўнага багацця і здароўя
Жадаем ад усёй душы.
I ў рабоце, і ў жыцці ніколі
Не будзе хай над Вамі хмар,
Жадаем радаснай, шчаслівай долі,
Здзяйснення  ўсіх задум і мар.

Адміністрацыя, прафкам і ўсе коласаўцы.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X