ВІНШУЕМ ГУКААПЕРАТАРА КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА АКСАНУ КУЧЫНСКУЮ З ЮБІЛЕЙНЫМ ДНЁМ НАРОДЗІНАЎ!

Коласаўскі тэатр віншуе з юбілейным днём народзінаў
Аксану Дзмітрыеўну Кучынскую!

Аксана Дзмітрыеўна працуе ў Коласаўскім тэатры з лістапада 1998 года. За гэты час паказала сябе старанным, ініцыятыўным, дысцыплінаваным работнікам, добрым знаўцам сваёй справы, чулай і добразычлівай у адносінах да калег. У гэты прыемны для вас дзень, шаноўная Аксана Дзмітрыеўна, мы шчыра жадаем каб Ваша жыццё было яркім і цудоўным, родныя дарылі ўвагу, радасць, цяпло і ласку, сябры акружалi шчырым разуменнем і падтрымкай, калегі паважалі і шанавалі. Хай усё, што здавалася нязбытным, збудзецца, і самае жаданае хай адбудзецца! Шчодра здароўя, незлiчонага багацця, доўгiх гадоў жыцця! Душой нiколi не старэйце, не ведайце клопатаў i хвароб, не зважайце  на няўдачы i дробныя праблемы. Верце ў мару, i яна абавязкова ператворыцца ў рэальнасць.

Прыміце ад нас гэтыя вершаваныя радкі:

У дзень юбілею, у гэтае свята
Жадаем здароўя і шчасця багата,
Яснага сонца, шчодрага цвету,
А доля хай будзе шчасцем сагрэта.

Няхай не мінаюць ніколі ўдачы,
Хай сэрца заўжды застаецца гарачым.
Каб толькі ўсё добра ў жыцці павялося,
Хай збудзецца ўсё, што яшчэ не збылося.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X